У «Рэсурсах» на сайце нашай арганізацыі з’явіўся дапаможнік «22 крокі да стратэгіі забеспячэння роўных магчымасцяў для людзей з інваліднасцю ў мясковых супольнасцях», які перакладзены на беларускую мову з польскай. Аўтары выдання – Петр Тодыс, Малгажата Перацятковіч.
У выданні апісана тэхналогія распрацоўкі і рэалізацыі агенд (дарожных карт) па ўкараненні міжнародных стандартаў па правах людзей з інваліднасцю на ўзроўні мясцовых супольнасцяў, змяшчаны як мэты і стратэгіі мясцовых агенд, так і канкрэтныя інструменты ўзаемадзеяння для іх рэалізацыі з мэтай дасягнення роўнасці, павагі і рэалізацыі правоў чалавека для людзей з інваліднасцю. У дапаможніку прадстаўлены польскі вопыт рэалізацыі канцэпцыі распрацоўкі мясцовых агенд.
Дапаможнік мае практычную каштоўнасць для прадстаўнікоў як мясцовых органаў улады, так і нацыянальных, сацыяльных, адукацыйных, медыцынскіх і культурных устаноў, якія працуюць у мясцовых супольнасцях, грамадскіх і бізнес-арганізацый, а таксама для ўсіх зацікаўленых грамадзянскіх актывістаў, а таксама для ўстаноў адукацыі, спецыялістаў сацыяльнай работы.
Дзейнасць па распрацоўцы стратэгіі для рэгіёнаў вядзецца ў межах кампаніі «Павестка 50», якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Офісам па правах людзей з інфаліднасцю.