Адаптацыя інваліда да працоўнай дзейнасці
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2009 г. N 128 (у рэд. ад 28.04.2010 N 640) «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку фінансавання і кампенсацыі выдаткаў на стварэнне і захаванне працоўных месцаў для інвалідаў і Палажэння аб парадку арганізацыі і фінансавання мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці» адаптацыяй інвалідаў да працоўнай дзейнасці з'яўляецца «комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на:
ПАМЯТКА АБ ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯНАЎ
ШТО ТАКОЕ ПАНДУС І ЯКІМ ЁН ПАВІНЕН БЫЦЬ?
Споведзь на зададзеную тэму
Адразу ж хачу папрасіць прабачэння перад тымі, хто, магчыма, убачыць тут нейкія вялікія ісціны. Паверце, у аўтара была адна-адзіная мэта - дапамагчы на сваім прыкладзе тым, хто трапляе ў падобныя сітуацыі, а не яшчэ раз паментарстваваць у прыстойнай кампаніі.
Пачну з банальнага падзелу свайго жыцця на «да» і «пасля» другой групы інваліднасці.
Да моманту ўласнага 39-годдзя я быў даволі вядомым у журналісцкім асяроддзі чалавекам. Праўда вядомасць гэтая часта грунтавалася не толькі на нядрэнных публікацыях, але і на даволі вясёлых (мякка кажучы) учынках.
Антыдыскрымінацыя (свабода ад бар’ераў стэрэатыпаў, стыгмаў)
Калі Фёдар Дастаеўскі казаў пра прыгажосць, якая ратуе свет, ён меў на ўвазе далёка не толькі вонкавы бок рэчаіснасці. Фізічная прыгажосць - гэта люстэрка, якое адлюстроўвае таго, хто ў яго глядзіць. Мы часцяком будуем сваё жыццё так, як быццам прыгажосць - паняцце аб’ектыўнае і спяшаемся судзіць сябе і іншых за неадпаведнасць рэкламнаму ідэалу. Мае рацыю сербскі пісьменнік Міларад Павіч, які скончыў адну з сваіх кніг фразай: «У вашым свеце, дзе прыгажосці заўсёды больш, чым любові, ніхто вас не выратуе». Паглядзіце на людзей з вулічнай рэкламы, тэлевядучых, акцёраў масавага кіно.




