Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Першыя меркаванні, прынятыя Камітэтам па правах інвалідаў

02/08/2012

У красавіку 2012 года ў Жэневе (Швейцарыя) прайшла сёмая сесія Камітэта па правах інвалідаў. На гэтай сесіі было прынята першае меркаванне Камітэта па індывідуальнай скарзе. Тэмай паведамлення з’яўляецца адмова даць дазвол на будаўніцтва гідратэрапеўтычнага басейна для рэабілітацыі асобы з фізічнымі недахопамі на падставе неадпаведнасці дадзенага будаўніцтва палажэнням плана гарадскога развіцця. З арыгінальным дакументам Вы можаце азнаёміцца ​​па спасылцы http://www.ohchr.org/EN/HRBodies/CRPD/Pages/Jurisprudence.aspx. Пераклад меркавання на рускую глядзіце тут http://disright.org/files/file_name905.CRPD.C.7.D.3.2011_ru.pdf

Даведка:
Камітэт па правах інвалідаў (КПІ) складаецца з незалежных экспертаў, якія назіраюць за выкананнем Канвенцыі па правах інвалідаў дзяржавамі-ўдзельніцамі.
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі надзяляе Камітэт паўнамоцтвамі разглядаць індывідуальныя скаргі, якія змяшчаюць звесткі аб магчымых парушэннях Канвенцыі дзяржавай-удзельнікам Пратакола.
Камітэт збіраецца ў Жэневе і звычайна праводзіць 2 сесіі ў год.