Кожнае дзіця хоча і мае права быць шчаслівым. Яно хоча хадзіць у школу, сядзець за партай і адказваць урок ля дошкі, чытаць кнігі і вырашаць задачкі, вучыць замежную мову і гісторыю. І самае галоўнае, дзеці хочуць мець стасункі! З сябрамі, аднакласнікамі, настаўнікамі... І ўсё роўна, ці ёсць у дзіцяці праблемы са здароўем. Не залежна ад гэтага, ён такое ж дзіця як і ўсе, і мае права жыць паўнавартасным жыццём.
З ініцыятывы Офіса па правах людзей з інваліднасцю зняты дакументальны фільм «Разам» аб інклюзіўнай адукацыі дзетак з інваліднасцю і без. Ідэі фільма закліканы павысіць ступень разумення інваліднасці ў нашым грамадстве, сфармаваць пазітыўныя ўзоры адносінаў да людзей з інваліднасцю.
Запрашаем усіх на прэзентацыю дакументальнага фільма «Разам». Мерапрыемства адбудзецца 6 чэрвеня 2012 года ў актавай зале (офіс № 116) цэнтра рэабілітацыі і сацыяльнай падтрымкі інвалідаў БелТІ (г. Мінск, вул. Варанянскага д. 50, корп. 4). На мерапрыемстве будуць прысутнічаць маленькія героі фільма, бацькі, настаўнікі 25-й мінскай сярэдняй школы з інтэграванай формай навучання, здымачная група. Пачатак а 15.00. Уваход вольны!