Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Алена Танкачова запрашае на публічную лекцыю

22/05/2012

Алена Танкачова:  «Задача праваабаронцаў - змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе». Запрашаем Вас падыскутаваць на гэтую тэму падчас публічнай лекцыі Алены Танкачовай «Праваабарона: палітыка або грамадскі інтарэс? Чаму мы працягваем размову з урадам, не гледзячы на ​​сабатаж апошняга». Лекцыя пройдзе ў рамках цыкла Urbi et Orbi ("Гораду і Свету").

Лекцыя адбудзецца 25 мая 2012 года. Месца правядзення - Арт-Сядзіба (Куйбышава, 22, 2-гі паверх ГД "Гарызонт").

Пачатак а 18.30, уваход бясплатны!

Даведка: Алена Танкачова, юрыст, эксперт у сферы правоў чалавека. Цяпер - Старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі.