Працягваецца прыём працаў на конкурс эсэ і навуковых працаў, абвешчаны Офісам па правах людзей з інваліднасцю.
Тэмы працаў:
1. Даступнасць і інваліднасць.
2. Канвенцыя аб правах інвалідаў.
Нагадваем, што Конкурс эсэ і навуковых працаў быў абвешчаны ў верасні гэтага года.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца прэтэндэнты, якія даслалі конкурсныя працы і анкету ўдзельніка да 3 снежня 2011 года па адрасе info@disright.org, з назвай«Конкурс». Пасля гэтага кампетэнтнае журы, якое складаецца з журналістаў, экспертаў тэмы, выкладчыкаў ВНУ, абярэ пераможцаў. Рашэнне журы будзе прынята да 23 студзеня 2012 года.
Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы!
Падрабязнасці і ўмовы конкурсу на сайце www.disright.org