Офіс па правах людзей з інваліднасцю абараняе правы людзей з інваліднасцю і прасоўвае разуменне інваліднасці, як праблемы захавання правоў чалавека ва ўсім свеце. Наша дзейнасць скіраваная на тое, каб змяніць наша грамадства, зрабіць яго свабодным ад бар’ераў і дыскрымінацыі. Мы змагаемся за тое, каб людзі з інваліднасцю сталі раўнапраўнымі членамі грамадства і былі ўключаны ва ўсе сферы грамадскага жыцця. У сувязі з жорсткім разгонам акцыі інвалідаў, што адбылася ў Балівіі (http://www.bbc.co.uk/news/world-latin-america-17150809), Офіс па правах людзей з інваліднасцю падрыхтаваў і распаўсюдзіў Адкрыты ліст, у якім выказаў сваё меркаванне адносна падобных дзеянняў. Ніжэй прыводзіцца тэкст ліста.
"Паважаныя пані і панове,
Мы, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Мінск, Рэспубліка Беларусь, выказваем свой рашучы пратэст супраць жорсткага разгону акцыі інвалідаў у г. Ла-Пас у канцы лютага 2012 года. Лічым недапушчальным прымяненне сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў-інвалідаў і заклікаем урад Балівіі ўстрымацца ад падобных мер у далейшым і захоўваць правы ўсіх сваіх грамадзянаў, у тым ліку з інваліднасцю.
Офіс па правах людзей з інваліднасцю ".
«Ladies and gentlemen,
We, the Office for the Rights of People with Disabilities, Minsk, Republic of Belarus, express herewith our vigorous protest against a brutal dispersal of the action of people with disabilities in La Paz city at the end of February this year. We consider the use of force regarding the peaceful demonstrators with disabilities as inacceptable and call on the Bolivian government to refrain from such measures in the future and respect the rights of all their citizens including those with disabilities.
Office for the Rights of People with Disabilities».