Офіс па правах людзей з інваліднасцю абвяшчае конкурс эсэ «Даступнасць і Інваліднасць».
Мэтай Конкурсу з'яўляецца пашырэнне ведаў аб праблематыцы правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, прасоўванне ідэяў роўнага ўдзелу, даступнасці і ўключэння для кожнага, развіццё экспертнага патэнцыялу ў сферы правоў людзей з інваліднасцю ў нашай краіне.
Распавядаючы пра конкурс, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі адзначыў: «Мы праводзім конкурс ужо ў другі раз і спадзяемся, што ён стане добрай традыцыяй. У наш час паняцце даступнасці ўспрымаецца вельмі вузка, шматлікія аспекты проста не знаходзяцца ў полі ўвагі навуковай супольнасці. З дапамогай конкурсу мы разлічваем больш шырока раскрыць што такое Даступнасць і як яна ўплывае на жыццё грамадства. Таксама мы спадзяемся, што конкурс - гэта выдатная матывацыя як для экспертаў, так і для маладых аўтараў для працы над новымі тэмамі".
Конкурсныя працы і карэктна запоўненыя анкеты трэба дасылаць да 5 лютага 2013 года на адрас info@disright.org
Пераможцу чакае каштоўны прыз - ноўтбук!
Падрабязнасці і ўмовы конкурсу - тут: