13 снежня ў касацыйнай інстанцыі Мінскага гарадскога суда адбылося чарговае судовае паседжанне па справе Халецкага А.П. і ЗАТ "Аўтазаводскі" па касацыйнай скарзе адказчыка (ЗАТ "Аўтазаводскі") і касацыйнаму пратэсту пракурора. Але ў працэсе судовага пасяджэння пратэст пракурора быў адкліканы. Касацыйная ж скарга адказчыка была разгледжана, але рашэнне суда засталося без зменаў.
Нагадваем, што судовае пасяджэнне па справе Халецкага А.П. і ЗАТ "Аўтазаводскі" аб прызнанні загада незаконным, аднаўленні на працы, спагнання сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу, кампенсацыі маральнай шкоды прайшло 24 верасня 2012 г. і скончылася прызнаннем усіх патрабаванняў істца.
З падрабязнасцямі судовай справы Халецкага можна азнаёміцца тут (http://www.disright.org/ru/news/sudebnoe-delo-haleckogo-vosstanovit-na-rabochem-meste-vozmestit-moralnyy-vred).