Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадстаўляе: Міжнародная канферэнцыя “Актуальныя пытанні рэалізацыі ў праве прынцыпу забеспячэння роўнасці. Еўрапейскі досвед: ад тэорыі да практыкі”

18/04/2013

18 красавіка 2013 года ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя “Актуальныя пытанні рэалізацыі ў праве прынцыпу забеспячэння роўнасці. Еўрапейскі досвед: ад тэорыі да практыкі”. Арганізатарам мерапрыемства выступае асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” ў супрацоўніцтве з Фондам Розы Люксембург.

Асноўны прынцып роўнасці ўсіх людзей абвешчаны ў першым артыкуле Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Аднак ён не знаходзіць належнага прымянення ў паўсядзённым жыцці, не кажучы ўжо пра розныя аспекты чалавечых стасункаў у грамадстве. Асноўны прынцып роўнасці ляжыць у аснове прынцыпу справядлівасці, які мае першараднае значэнне. Прынцып справядлівасці патрабуе сур'ёзнага аналізу, з улікам справядлівай і несправядлівай роўнасці на аснове біялагічных фактараў, духоўных, сацыяльных і культурных патрэбаў і з улікам асаблівых патрэбаў, без дыскрымінацыі.

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца абмеркаванне актуальных пытанняў дыскрымінацыі і забеспячэння роўнасці людзей з інваліднасцю, іх рэалізацыі ў праве і правапрымяняльнай практыцы, перспектывы развіцця антыдыскрымінацыйнага заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь.

Гэтая імпрэза з’яўляецца ўнікальнай падзеяй для беларускага грамадства. За апошнія гады мерапрыемстваў такога ўзроўню і зместу, якія асвятляюць пытанні дыскрымінацыі, у Беларусі не праводзіліся. Канферэнцыя абяцае стаць прафесійнай падзеяй нумар адзін у галіне захавання прынцыпу роўнасці. Для працы запрошаны беларускія і замежныя эксперты міжнароднага ўзроўню - юрысты, сацыёлагі, грамадскія дзеячы - з Беларусі, Украіны, Германіі, Францыі: прадстаўнік Дэпартамента па пытаннях правоў чалавека і вяршэнства права Савета Еўропы (Францыя), прадстаўнік Кааліцыі па супрацьдзеянні дыскрымінацыі ва Украіне, прадстаўнік Бюро па рэалізацыі роўнага дачынення (Германія) і іншыя.

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, нямецкая. На канферэнцыі таксама будзе забяспечаны сурдапераклад.

У лісце да ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі з прывітальным словам звярнуўся др. Ілля Зайферт, сябра нямецкага Бундэстагу, Старшыня АБіД (Усеагульны саюз інвалідаў Германіі): “На жаль, мае абавязкі як сябра Бундэстагу Нямеччыны не дазваляюць мне асабіста прыняць удзел у канферэнцыі. Але моцная дэлегацыя ад АБіД з выдатнымі экспертамі ўзбагаціць яе сваімі прафесійнымі ведамі і разуменнем зацікаўленых асобаў”. Вялікую ўвагу ў сваёй прамове др. Ілля Зайферт надаў пытанню дыскрымінацыі: “Дыскрымінацыі - прыніжаюць, абражаюць, раняць. Тым не менш, яны здараюцца амаль штодня і амаль паўсюль. Часткова вельмі субтыльна, аднак, часам таксама ў жорсткай адкрытасці. Некаторыя нават знаходзяць дзяржаўную падтрымку, іншыя грунтуюцца на забабонах усіх відаў. Ва ўсякім выпадку, яны парушаюць правы чалавека, у прыватнасці, уласцівую кожнаму чалавеку годнасць. У роўнасці мы маем патрэбу перад законам, г.зн. у прававым сэнсе. Гэтая роўнасць абараняе ў прававой дзяржаве ад дыскрымінацыі. Калі кожны чалавек - незалежна ад сацыяльнага становішча або роду, полу ці ўзросту, інваліднасці або іншай індывідуальнай асаблівасці - роўны перад законам, неабходна абгрунтаваць па прадмеце няроўныя дачынені”.
 

Даведка аб установе (факт-ліст):

Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай Заснавальнікам для ажыццяўлення асветніцкіх, праваабарончых функцыяў некамерцыйнага характару і дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам. Зарэгістравана 25 сакавіка 2010 г. Заснавальнікам і ўласнікам з'яўляецца прыватная асоба.

Адрас: г. Мінск, вуліца Варанянскага, дом 50, корпус 4, офіс 101

Тэлефон/факс +375 17 256 0829

e-mail: info@disright.org

www.disright.org

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да спецыяліста па камунікацыях Таісіі Пастуховай праз тэлефон +375 25 909 06 02, e-mail: pr@disright.org