Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Завяршыўся III Беларускі праваабарончы форум

30/10/2013

 

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У ходзе мерапрыемства дэлегаты абмеркавалі бягучую сітуацыю ў айчынным праваабарончым руху, правы чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымасць стварэння агульнай стратэгіі праваабарончага руху.

Асаблівасцю Форуму стала тое, што ў ім удзельнічалі не толькі праваабарончыя арганізацыі, але і тыя, што ў сваёй дзейнасці маюць кампанент абароны правоў чалавека. Офіс па правах людзей інваліднасцю, адзначае каардынатар праектаў гэтай арганізацыі Сяргей Драздоўскі, займаецца правамі канкрэтнай групы – людзей з інваліднасцю.

 

Для Офіса было важна суаднесці сваю працу і свае планы з тымі, што ёсць у калег, мець магчымасць абмеркаваць хвалюючыя тэмы, у тым ліку і з замежнымі ўдзельнікамі. Сярод тэмаў, паднятых у дыскусіях, бачыцца важнай праблема пашырэння формаў удзелу і ўзаемадзеяння праваабарончага руху і арганізацыяў грамадзянскай супольнасці іншых сектараў, напрыклад, сацыяльнага абслугоўвання, экалагічных і іншых. Шэраг праблемаў, агучаных на Форуме, ужо актуальныя для Офіса, і арганізацыя працуе над імі.

– Нам было важна, што вынікі працы Офіса, прадстаўленыя ў сесіях, былі ацэненыя і прызнаныя калегамі, – адзначаюць прадстаўнікі арганізацыі. – У працоўных секцыях Форуму Офіс зафіксаваў сваю дзейную пазіцыю ў дачыненні да нездавальнага стану працэсу падпісання Канвенцыі аб правах інвалідаў, прасоўвання антыдыскрымінацыйнай павесткі, прасоўвання шэрагу агульных пытанняў забеспячэння правоў чалавека ў Беларусі.