Адкрываецца новая адукацыйная праграма “Інтэрнэт – няма бар’ераў!”
Для каго?
Бясплатна для людзей з інваліднасцю і іх сем’яў, якія зацікаўленыя ў аддаленай працы.
Не піраміда. Не МЛМ. Без укладанняў. Толькі рэальныя метады!
Патрабаванні: базавыя навыкі валодання кампутарам, доступ у інтэрнэт, жаданне развівацца.
Апісанне:
Практычны курс, у рамках якога будзем вучыцца асновам працы ў такіх сферах, як капірайтынг (напісанне артыкулаў), адміністраванне сайтаў і сацыяльных сетак, інтэрнэт- рэклама , інфабізнес, а таксама інструментам пошуку аддаленай працы.
Упор зробім на практыку і прыкладзем намаганні, каб зарабіць свае першыя грошы ў інтэрнэце.
Пазнаёмімся з паспяховымі інтэрнэт-прадпрымальнікамі. Сярод іх і людзі з інваліднасцю, якія знайшлі сваё пакліканне і аддаленую працу.
Тым, хто паспяхова пройдзе навучанне, будзе прапанавана бясплатнае навучанне ў “Ферме кантэнту”.
Навучанне з 10 лістапада па 1 снежня.
Як далучыцца?
1. Зарэгістравацца на платформе http://online.inet4biz.ru/login/signup.php
2. Абраць патрэбны курс, праверыць ці адпавядаеце Вы патрабаванням.
http://online.inet4biz.ru/course/view.php?id=2
3. Абраць патрэбны курс, націснуць унізе на кнопку “Запісацца на курс”
Калі ўзнікнуць пытанні, пішыце на адрас электроннай пошты info@webhome.by.