Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Офіс стаў партнёрам Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі

27/09/2013

З 18 па 24 лістапада 2013 года ў Беларусі пройдзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. У трэці раз наша краіна стане часткай сусветнага прадпрымальніцкага руху, бо ў 140 краінах свету праходзіць Тыдзень у адзін і той жа час. Тысячы прадпрымальнікаў вырашаюць агульныя праблемы і дзеляцца дасягненнямі, інавацыямі, досведам, незалежным гледзішчам. BEL.BIZ зноў натхніць Беларусь на адказныя крокі ў бок развіцця прадпрымальніцтва ў нашай дзяржаве – мерапрыемствы пройдуць па ўсей краіне. Цэнтральнай падзеяй Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва стане III Міжнародны форум прадпрымальніцтва.

Адкрые Форум міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, пасля чаго стартуюць панэльныя дыскусіі: вострыя, актуальныя, з удзелам знакамітых спікераў з усяго свету. Першым выступіць легендарны Марвін Ліяа, спецыяліст па Digital Media, у мінулым камерцыйны дырэктар YAHOO. Менавіта ён задасць асноўны тон абмеркаванняў і наступных выступленняў на тэму “Эканамічнае асяроддзе Беларусі. Карпарацыі і малы бізнес. Сцэнары прыватызацыі”.

Першы дзень Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва будзе цікавы буйному бізнэсу, які нацэлены на рост у сусветным маштабе. Менавіта з гэтага гледзішча ўдзельнікаў павінна зацікавіць і новая для нашай краіны тэма – “Дызайн-мысленне”. Як вырашаць надзённыя праблемы кампаніі нетрадыцыйным чынам, здзіўляючы ўяўленне кліентаў, шакуючы канкурэнтаў і пакараючы рынкі? Адказы на гэтыя пытанні дапамогуць знайсці спецыялісты.

Другі дзень прысвечаны інвестыцыям і стартапам. Госці, эксперты з ЗША, Латвіі і Літвы, Фінляндыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі і Расіі, сярод якіх Дзмітрый Чыхачоў – RUNA CAPITAL, Так Ло – TECHSTARS, Валід Мансур – MIDDLE EAST VENTURE PARTNERS і многія іншыя зоркі сусветнага прадпрымальніцтва, абмяркуюць тэмы інвестыцыяў ва ўсходне-еўрапейскія стартапы. Яны пастараюцца адказаць на пытанне: чаму неабходныя акселератары?

Асобнай пазіцыяй другога дня заяўлена гісторыя Viber – канкурэнта Skype і кампаніі, у якой ёсць чаму павучыцца. Паралельна з асноўнымі дыскусіямі пройдзе серыя карысных і захапляльных майстар-класаў. Удзел у падзях другога дня проста неабходны для тых, хто ўцягнуты ў стартап-жыццё, інвестарам і ментарам. Дарэчы, менавіта ў гэты дзень мы даведаемся, хто стане ментарам года.

Дзень трэці – дзень універсітэтаў. Бясплатны ўваход і абмеркаванне праблемаў бізнесу, якія могуць быць вырашаны яшчэ на ўзроўні атрымання вышэйшай адукацыі. Перад публікай выступяць прадстаўнікі Стенфарда і іншых сусветных альма-матэр.

Купіць квіткі на мерапрыемствы Тыдня можна тут. Пры куплі білетаў да 1 кастрычніка 2013 года дзейнічае зніжка 50%!