
Паважаныя чытачы, калегі, сябры!
Падыходзіць да свайго завяршэння 2012... Год, які застанецца ў нашай памяці сваімі падзеямі, важнымі сустрэчамі, вырашанымі задачамі, поспехамі і, вядома ж, канцом свету, які так і не адбыўся :) Хай стары год сыходзіць і саступае месца ўсяму новаму і цікаваму, што чакае нас у 2013!
Усе мы марым пра шчасце... Кожнаму чалавеку важна, каб яго любілі, разумелі, упрымалі як роўнага і патрэбнага.
Кожны чалавек хоча знайсці сваё месца ў жыцці і на зямлі: працаваць, выхоўваць дзяцей, прыносіць карысць, займацца творчасцю.

Мы зычым Вам, каб Новы, 2013 год, стаў для ўсіх годам рэалізаваных жаданняў, узаемаразумення і шчасця!
З надыходзячым Новым годам і Раством Хрыстовым!




