
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый праводзіць глабальнае апытанне “Мой свет”, якое закранае пытанні пабудовы лепшага свету. Удзельнікам апытання прапануюць выбраць шэсць з шаснаццаці праблемаў, якія найбольш актуальныя для таго, хто галасуе. Важна меркаванне КОЖНАГА! Жыхары іншых краін ужо прагаласавалі. Цяпер наша чарга...
Вынікі апытання будуць даведзены да ведама сусветных лідэраў у працэсе выпрацоўкі новага парадку дня ў галіне глабальнага развіцця.
Прыняць удзел у галасаванні можна на сайце http://www.myworld2015.org. На сённяшні дзень сайт функцыянуе і на беларускай мове http://www.myworld2015.org/?lang=bl. Таксама анкеты апытання можна будзе атрымаць і запоўніць падчас Тыдня Даступнасці, які пройдзе з 17 па 21 мая ў Мінску. Арганізатарам падзеі выступае праваабарончая асветніцкая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.
Паводле звестак на 26 красавіка 2013 у глабальным апытанні “Мой свет” прыняло ўдзел 2176 рэспандэнтаў з Беларусі.
Вы можаце паглядзець сацыяльны ролік, прысвечаны глабальнаму апытанню “Мой свет” тут:




