Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Публічная дыскусія “Даступнасць працаўладкавання для людзей з інваліднасцю”

18/05/2013

Праблема годнага працаўладкавання – адна з найважнейшых для чалавека з інваліднасцю. Даследаванні паказваюць, што ўдзельная вага працуючых інвалідаў складае каля 14%. У Беларусі больш за 40% людзей з інваліднасцю, якія шукалі працу, сутыкаюцца з тым, што наймальнікі не жадаюць браць іх на працу з-за інваліднасці. Другой перашкодай на шляху да працаўладкавання з’яўляецца адсутнасць архітэктурнай даступнасці і даступнасці транспарту. І, на жаль, вялізная праблема – гэта бар’еры ў свядомасці. Па выніках даследавання, якое праводзілася Офісам па правах людзей з інваліднасцю ў 2012 годзе, 17% насельніцтва не хочуць мець ніякіх дачыненняў з людзьмі з інваліднасцю, у тым ліку і працаваць у адным калектыве. Гэтым і не толькі гэтым праблемам будзе прысвечаная публічная дыскусія “Даступнасць працаўладкавання для людзей з інваліднасцю”. У дыскусіі прымуць удзел расійскі эксперт Марына Хадзіна, кіраўнік кар’ерных сэрвісаў кампаніі HeadHunter, намеснік начальніка аддзела арганізацыі працы ў садзейнічанні занятасці насельніцтва камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Марына Шахловіч, загадчыца лабараторыі медыцынскай экспертызы прафесійнай прыдатнасці Людміла Гарустовіч. Перад дыскусіяй адбудзецца паказ дакументальнага фільма “Праца з балота робіць залота”, знятага на замову Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і тэлестудыяй “Новы горад”. Герой фільма, Мгер, – малады чалавек, які рэалізуе сябе ў працы. Яму падабаецца працаваць, падабаецца адчуваць сябе карысным. Гэта яшчэ адзін крок на шляху да інтэграцыі ў грамадства, магчымасць быць патрэбным таму грамадству, часткай якога ён з’яўляецца.

Мерапрыемства адбудзецца 18 мая. Пачатак паказу фільма “Праца з балота робіць залота” у 15.30. Пачатак публічнай дыскусіі ў 16.00. Уваход вольны. Адрас: Мінск, праспект Пераможцаў, дом 51, галерэя «PRезентация».

Жывая трансляцыя публічнай дыскусіі – тут.