Кампанія “Даступнасць”
У другі раз у Беларусі будзе праводзіцца Тыдзень Даступнасці, прысвечаны пытанням усіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю. Ініцыятарам падзеі выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю.Тыдзень Даступнасці – гэта інклюзіўнае, нефармальнае, унікальнае і адкрытае для ўсіх мерапрыемства.
Мэтай падзеі з’яўляецца прызнанне грамадствам важнасці праблемаў даступнасці для людзей з інваліднасцю ў разуменні Канвенцыі аб правах інвалідаў.
Задачамі Тыдня Даступнасці з’яўляюцца:
- прыцягненне ўвагі да асноўных праблемаў даступнасці;
- раскрыццё паняцця “даступнасць” (архітэктурная,інфармацыйная, адміністрацыйна-прававая, эканамічная і г.д.);
- пашырэнне кола зацікаўленых у вырашэнні праблемаў даступнасці.
Тыдзень Даступнасці пройдзе з 1 па 15 чэрвеня 2014 года як у Мінску, так і ў рэгіёнах Беларусі. Ён будзе ўключаць экспазіцыю інфармацыйных матэрыялаў і асветніцкай літаратуры, публічныя дыскусіі з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў, якія працуюць у сферы даступнасці.Адбудуцца таксама паказы фільмаў, сустрэчы, прэзентацыі праектаў па тэме даступнасці.
Тыдзень Даступнасці 2014 будзе складацца з мерапрыемстваў, арганізаваных непасрэдна Офісам па правах людзей з інваліднасцю, і мерапрыемстваў, арганізаваных партнёрамі Офіса, якія падзяляюць мэты і задачы Тыдня Даступнасці.
Праграма*
*Праграма ўдакладняецца
Калі вы падзяляеце нашыя мэты і задачы, то вашы мерапрыемствы могуць стань часткай Тыдня Даступнасці. Даступнасць для ўсіх - больш магчымасцяў для кожнага.
Мерапрыемствы, што папярэднічаюць Тыдню Даступнасці - 2014
22 траўня. Чацвер
10.00-12.00 Прэзентацыя справаздачы маніторынгу безбар'ернасці інфраструктуры Чэмпіянату свету па хакеі 2014
г. Мінск
26 траўня. Панядзелак
19.00-21.00 Моўныя курсы "Мова нанова” па тэме «Інваліднасць»
г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў », пр. Незалежнасці, 37а. Уваход вольны
Тыдзень Даступнасці - 2014
31 мая -1 чэрвеня. Субота-Нядзеля
Другі міжнародны фестываль The Beatles
Хутар Шаблі. Валожынскі раён (100 км ад Мінска)
1 чэрвеня. Нядзеля
Паказ фільма «Сіндром панка»
г. Гродна. Уваход вольны
2 чэрвеня. Панядзелак
13.00-14.00 Прэс-канферэнцыя з нагоды адкрыцця “Тыдня Даступнасці – 2014”
3 чэрвеня. Аўторак
18.00-20.00 Публічная дыскусія “Ўніверсальны дызайн у Беларусі: ідэальнае бачанне і практычныя перспектывы”»
г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37а. Уваход вольны
4 чэрвеня. Серада
16.00-20.00 Форум даступнасці
г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37а. Уваход вольны
7 чэрвеня. Субота
Свята.
г. Мінск, гарадскі парк імя М. Горкага.
10 чэрвеня. Аўторак
18.00-20.00 Адкрытая пляцоўка «Як арганізаваць даступнае мерапрыемства?»
г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37а. Уваход вольны
Мерапрыемствы пасля Тыдня Даступнасці - 2014
5 ліпеня. Субота
Фестываль «Вольнае паветра 2014»
Хутар Шаблі. Валожынскі раён (100 км ад Мінска)