Дэінстытуалізацыя
Дэінстытуалізацыя – працэс арганізацыі жыццядзейнасці мясцовых супольнасцяў, пры якім комплекс неабходных паслуг функцыянуе так, каб людзі з любымі, самымі складанымі адрозненнямі ад “нормы” мелі магчымасць без дыскрымінацыі вызначаць свой лад жыцця. У прыватных выпадках гэта выяўляецца ў рэальнай магчымасці чалавекам весці лад жыцця без крытычнай неабходнасці выбіраць паміж пражываннем дома альбо ў інтэрнаце (інстытуцыйна) і здольнасцю мець дастатковыя магчымасці для адказнага і самастойнага выбару. З пазіцыяў дзяржаўнага будаўніцтва гэта выяўляецца ў фармаванні сістэмы сацыяльнай абароны, якая забяспечвае чалавека такімі ўмовамі пражывання, пры якіх ён, незалежна ад любых наяўных парушэнняў, можа паспяхова спраўляцца з узніклымі перашкодамі і праблемамі, што гарантуе рэалізацыю правоў чалавека.
Грамадскія адносіны павінны будавацца на прынцыпах поўнага і ўсялякага ўключэння індывіда ў жыццё грамадства. Падобная мадэль забяспечвае такія ўмовы жыццядзейнасці, пры якіх кожная асоба мае магчымасць незалежнага пражывання ў мясцовых супольнасцях і забяспечаная для гэтага адпаведнымі мерамі і ўмовамі з боку супольнасці, якія выключаюць неабходнасць выдзялення/выключэння/
Старонка кампаніі
Падпішы сэрцам
Інфармацыйная кампанія “Падпішы сэрцам” скіраваная на папулярызацыю ідэяў “Канвенцыі аб правах інвалідаў”. У ходзе кампаніі будзе праходзіць падпісанне Мемарандума “Аб далучэнні да Канвенцыі аб правах інвалідаў”.
Мы прапануем усім людзям, арганізацыям, ініцыятывам, якім блізкія прынцыпы Канвенцыі аб правах інвалідаў, далучыцца да нашай кампаніі і разгледзець магчымым для сябе падпісанне Мемарандума. Мы будзем рады ўсім! Ваш подпіс – гэта важны крок да прыняцця Канвенцыі аб правах інвалідаў Рэспублікай Беларусь.
Старонка кампаніі
Даступнасць
У рамках сваёй дзейнасці Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць інфармацыйную кампанію “Даступнасць”. Галоўная задача кампаніі – пашыраць панятак “даступнасць” у свядомасці грамадскасці і садзейнічаць ліквідацыі для людзей з інваліднасцю ўсялякіх бар’ераў: ментальных, архітэктурных, эканамічных, прававых.