Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

"Інваліднасць па-беларуску": жадаеш ведаць больш?

22/05/2014

У межах Тыдня Даступнасці папулярныя лінгвістычныя заняткі “Мова Нанова” будуць прысвечаны тэме інваліднасці і даступнасці ў самым шырокім азначэнні гэтага паняцця.

Тэматычныя заняткі пачнуцца а 19 гадзіне 26 мая 2014 года ў галерэі сучаснага беларускага мастацтва “Ў” (Мінск, пр.Незалежнасці, 37а).

Як распавяла дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая, арганізатары падрыхтавалі для навучэнцаў шмат сюрпрызаў. Да прыкладу, складзены кішэнны слоўнічак па тэме, у якім асноўныя тэрміны не толькі перакладаюцца, але і даецца іх дакладнае вызначэнне, тлумачыцца, у якіх выпадках трэба выкарыстоўваць той ці іншы выраз.

– Часта чуем выразы “інвалід”, “чалавек з абмежаванымі магчымасцямі”, але мы рэкамендуем пазбягаць такіх выразаў, бо яны могуць крыўдзіць людзей. Па-беларуску, лепш сказать “чалавек з інваліднасцю”, – дае правільны пераклад яна. – Заўсёды стаўце на першае месца чалавека. Кажыце “чалавек з інваліднасцю”, а не “інвалід”. Кажыце “людзі з інваліднасцю” замест “інваліды”.

У якасці “цвікоў” гэтых заняткаў запрошаныя людзі, якія жывуць з інваліднасцю і гатовы распавесці пра гэта па-беларуску. На сустрэчы можна будзе пазнаёміцца і з пераможцам конкурса па перакладзе Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Аўтарка перакладу ў штодзёным жыцці гаворыць на матчынай мове і працуе юрыстам. Хто гэта – пакуль сакрэт, які таксама адкрыецца на сустрэчы.  

Шчыра запрашаем на заняткі!