Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

8 красавіка адбудзецца прэзентацыя даследавання «Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ»

07/04/2014
Паважаныя калегі!
 
8 красавіка адбудзецца прэзентацыя даследавання "Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ".
 
Даследаванне праведзена Навукова-даследчай установай "Аналітычная група "ЦЕТ" (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі) з ініцыятывы асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" у лютым-сакавіку 2014 года.
 
Спікеры:
 
каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі і старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест.
 
Мерапрыемства адбудзецца ў Бізнес-клубе "ІМАГУРУ" (Фабрыцыуса, 4) у першай зале на 1-м паверсе. Пачатак а 14.00.
 
Для акрэдытацыі трэба выслаць заяўку ў адвольнай форме на адрас pr@disright.org або патэлефанаваць мне па тэлефоне +375 25 9717179.
 
Будзем рады бачыць Вас!
 
З павагай ,
Таісія Пастухова
Спецыяліст па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю
+375 25 9717179