Мы, грамадзяне, персанальна, а таксама ў складзе арганізацыяў, аб'яднанняў, супольнасцяў і грамадскіх ініцыятываў, створаных намі,
прызнаючы, што кожны чалавек валодае ўсімі прадугледжанымі ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ў Міжнародных пактах аб правах чалавека правамі і свабодамі без якога б там ні было адрознення,
пацвярджаючы ўсеагульнасць, непадзельнасць, узаемазалежнасць і ўзаемазвязанасць усіх правоў чалавека і асноўных свабодаў, а таксама неабходнасць гарантаваць людзям з інваліднасцю поўнае карыстанне імі без дыскрымінацыі,
прызнаючы таксама, што дыскрымінацыя ў дачыненні да любой асобы па прыкмеце інваліднасці ўяўляе сабой ушчамленне годнасці і каштоўнасці, уласцівых чалавечай асобе,
прызнаючы далей разнастайнасць людзей з інваліднасцю і згаджаючыся прымаць, што “чалавек з інваліднасцю” адносіцца да асобаў з устойлівымі фізічнымі, псіхічнымі, інтэлектуальнымі або сэнсарнымі парушэннямі, якім узаемадзеянне з рознымі матэрыяльнымі перашкодамі і адмоўным да сябе стаўленнем можа перашкаджаць іх паўнавартаснаму ўдзелу ў жыцці грамадства, незалежна ад наяўнасці ўстаноўленага статусу інваліда,
добраахвотна прымаем на сябе абавязацельства ў сваёй дзейнасці і паўсядзённым жыцці прытрымлівацца палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН, 2006), яе прынцыпаў:
a) шанаванне ўласцівай чалавеку годнасці, яго асабістай самастойнасці, уключаючы свабоду рабіць свой уласны выбар, і незалежнасці;
b) недыскрымінацыя;
c) поўнае і эфектыўнае ўцягванне і ўключэнне ў грамадства;
d) шанаванне асаблівасцяў людзей з інваліднасцю і іх прыняцце ў якасці кампанента людской разнастайнасці і часткі чалавецтва;
e) роўнасць магчымасцяў;
f) даступнасць;
g) роўнасць мужчын і жанчын;
h) шанаванне ў дзецях з інваліднасцю здольнасцяў, якія развіваюцца, і шанаванне іх права захоўваць сваю індывідуальнасць
падтрымліваць і праяўляць салідарнасць з усімі навакольнымі, якія таксама падзяляюць палажэнні Канвенцыі і кіруюцца імі;
спрыяць распаўсюджванню інфармацыі пра Канвенцыю і яе палажэнні.
Гэтае пагадненне з’яўляецца пагадненнем аб намерах і не нясе для падпісантаў якіх бы то ні было дадатковых абавязацельстваў.
Вы можаце падпісаць Мемарандум усёй арганізацыяй, можаце – як фізічная асоба, узяўшы на сябе абавязацельства прытрымлівацца прынцыпаў Канвенцыі ў сваім вобразе жыцця, на працы.