Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

"Падпішы сэрцам" Канвенцыю аб правах інвалідаў

21/03/2014

Офіс па правах людзей з інваліднасцю аб'яўляе аб пачатку інфармацыйнай кампаніі "Падпішы сэрцам", якая звязана з папулярызацыяй ідэяў Канвенцыі аб правах інвалідаў. У ходзе кампаніі будзе праходзіць падпісанне Мемарандума "Аб далучэнні да Канвенцыі аб правах інвалідаў".

Гэтая ініцыятыва падтрыманая Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі. Мы прапануем усім людзям, арганізацыям, ініцыятывам, якім блізкія прынцыпы Канвенцыі аб правах інвалідаў, далучыцца да нашай кампаніі і разгледзець магчымым для сябе падпісанне Мемарандума. Ваш подпіс – гэта важны крок да прыняцця Канвенцыі аб правах інвалідаў Беларуссю.

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная гэтай падзеі, адбудзецца 28 сакавіка а 12.00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці 37 А).

На прэс-канферэнцыі выступяць каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, кіраўнік Офіса Прадстаўніцтва ААН у Беларусі Санака Самарасінха, старшыня ЦП ГА "БелТІ" Уладзімір Патапенка, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў.

Запрашаем прыняць удзел!

Дадатковая інфармацыя – праз тэлефон +375 25 9717179 (Таісія Пастухова).