Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • 20 мая 2013

    Практычны майстар-клас "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя"

    Спікеры: Галіна Крот, Яўген Шаўко (Беларусь)

    Пытанні архітэктурнай Даступнасці вельмі востра стаяць у нашай краіне. Маніторынгі безбар'ернага асяроддзя, якія праводзяцца грамадскімі арганізацыямі, паказваюць, што агульная даступнасць інфраструктуры не перавышае 35%, а 9 з 10 чалавек з інваліднасцю не могуць паўнавартасна карыстацца ўласным жыллём, бесперашкодна выходзіць і вяртацца дадому, што з'яўляецца прамым парушэнне правоў чалавека. Офіс па правах людзей з інваліднасцю сумесна з удзельнікамі кааліцыі "Даступнасць" у рамках праекта "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя" распрацавалі і выдалі "Дапаможнік дзеля маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю" і "Інструмент для абследавання даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў".

  • 19 мая 2013

    Публічная лекцыя "Універсальны дызайн як сродак забеспячэння роўнасці". Спікер: Наталля Лазоўская (Беларусь)

    Пытанні архітэктурнай Даступнасці вельмі востра стаяць у нашай краіне. Маніторынгі безбар'ернага асяроддзя, якія праводзяцца грамадскімі арганізацыямі, паказваюць, што агульная даступнасць інфраструктуры не перавышае 35%, а 9 з 10 чалавек з інваліднасцю не могуць паўнавартасна карыстацца ўласным жыллём, бесперашкодна выходзіць і вяртацца дадому, што з’яўляецца прамым парушэнне правоў чалавека. Аднак даступнасць тычыцца не толькі людзей з інваліднасцю.

  • 17 мая 2013

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзентуе: упершыню ў Беларусі Тыдзень Даступнасці

    Мінск, 17 мая 2013 года. Сёння пачалася ўнікальная для Беларусі падзея – “Тыдзень Даступнасці”. Арганізатарам мерапрыемства выступае асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.

  • 16 мая 2013

    Публічная лекцыя “Даступнасць як крытэр якасці жыцця людзей з інваліднасцю”

    Спікер: Эльміра Набярушкіна (Расія).

    Права на горад як пытанне сацыяльнага грамадзянства, Даступнасць скрозь прызму гарадскога грамадзянства людзей з інваліднасцю, Філасофія і метадалогія даступнасці (даступнае асяроддзе, універсальны дызайн, інклюзіўны дызайн), Дзяржаўная палітыка фармавання даступнасці і павышэння якасці жыцця людзей з інваліднасцю, Аналіз практык канструявання даступнага асяроддзя: праблемы і перспектывы: пра гэта і не толькі – у першай публічнай лекцыі “Даступнасць як крытэр якасці жыцця людзей з інваліднасцю” Эльміры Набярушкінай (Расія). Мерапрыемства адбудзецца 17 мая. Пачатак у 16.30. Уваход вольны. Адрас: Мінск, праспект Пераможцаў, дом 51, галерэя «PRезентацыя».

    Жывая трансляцыя публічнай лекцыі тут: http://disright.org/online-translation

  • 15 мая 2013

    Тыдзень Даступнасці: Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі

    У рамках падзеі “Тыдзень Даступнасці” 17, 18, 20 і 21 мая будуць праводзіцца бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для інвалідаў 1, 2 і 3 групаў, а таксама бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, у тым ліку дзяцей-інвалідаў. Гэтыя катэгорыі грамадзянаў змогуць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю адносна іх правоў і магчымасцяў, гарантаваных заканадаўствам.

  • Старонкі

    Фото