Даступнасць

  • 1 сакавіка 2012

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзэнтуе: «Праца пераадольвае бар’еры»

    Віцебская аб’яднаная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашаюць прыняць удзел у круглым стале «Праца пераадольвае бар’еры». 

    Мерапрыемства праводзіцца ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць» і будзе прысвечана даследаванню занятасці інвалідаў Віцебскай вобласці.

    Круглы стол «Праца пераадольвае бар’еры» адбудзецца 6 сакавіка 2012 г. у Віцебскім Палацы спорту (Віцебск пр-т Будаўнікоў, 23, у фае 2-га паверха). Пачатак рэгістрацыі ў 12.30.

  • 1 сакавіка 2012

    Падведзеныя вынікі праекту «Малы бізнэс – вялікія магчымасці»

    На дыскусійнай пляцоўцы «Бізнэс-магчымасці для людзей з інваліднасцю ў Гародні» падвялі вынікі праекта «Малы бізнэс - вялікія магчымасці».

  • 27 лютага 2012

    Круглы стол «Да Незалежнага жыцця праз Даступнасць» з Джэмі Болінг

    26 лютага ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць» Офіс па правах людзей з інваліднасцю правёў круглы стол з экспертам «Еўрапейскай сеткі незалежнага жыцця» Джэмі Болінг. Мадэратарам круглага стала быў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

  • 17 лютага 2012

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю правёў інфармацыйныя дні ў Магілёве і Гомелі

    Рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць", якую праводзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, завяршыўся сёння ў Гомелі. Учора інфармацыйная сустрэча ў межах кампаніі прайшла ў Магілёве.

  • 10 лютага 2012

    Новы праект "Фота тыдня" на сайце www.disright.org

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадстаўляе новы праект "Фота тыдня" на сайце www.disright.org. Праект рэалізоўваецца ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць". Галоўная мэта праекта - з дапамогай фотаздымкаў візуалізаваць найбольш важныя і значныя аспекты тэмы даступнасці, правоў людзей з інваліднасцю, Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН).   

  • Старонкі

    Фото