У рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць круглы стол "Да Незалежнага жыцця праз Даступнасць".
Галоўны спікер мерапрыемства - эксперт "Еўрапейскай сеткі незалежнага жыцця" Джэмі Болінг.
Мерапрыемства адбудзецца 26 лютага па адрасе: Мінск, вул. Варанянскага, д. 50, корп. 4.
Пачатак у 11.00. Пачатак рэгістрацыі ў 10.30.
Да ўдзелу запрошаныя грамадскія арганізацыі, зацікаўленыя ў вырашэнні праблемаў незалежнага жыцця, а таксама грамадскія арганізацыі, якія працуюць у гэтай сферы.
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб мерапрыемстве, а таксама акрэдытавацца на круглы стол "Да Незалежнага жыцця праз Даступнасць" можна ў каардынатара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага праз тэлефон +375 29 6845867.
Нагадваем, што Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць інфармацыйную кампанію "Даступнасць". Паняцце даступнасці ахоплівае ўсе сферы жыцця. Яно ўключае ў сябе архітэктурную даступнасць, даступнасць паслуг, сэрвісаў, інфармацыі, даступнасць адукацыі і працаўладкавання. Гэта і многае іншае забяспечвае людзям з інваліднасцю іх права весці паўнавартаснае незалежнае жыццё і быць залучанымі ў жыццё грамадства. Для забеспячэння поўнага ўключэння неабходнае даступнае, свабоднае ад бар’ераў фізічнае і сацыяльнае асяроддзе.