Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

“Офіс па правах людзей з інваліднасцю” запрашае прыняць удзел у праекце “Дзейнічаючы з неабмежаванымі магчымасцямі”

24/04/2013

Паважаныя калегі і сябры,

Асацыяцыя “Школа лідэраў” (Польшча) і Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” (Беларусь) запрашаюць Вас прыняць удзел у праекце “Дзейнічаючы з неабмежаванымі магчымасцямі”.

Арганізатары:

Школа лідэраў, Польшча, http://www.szkola-liderow.pl
Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларусь, http://www.disright.org/

Кароткае апісанне:

Для ўдзелу ў праекце “Дзейнічаючы з неабмежаванымі магчымасцямі” будзе адабраная група з 15 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. Таксама да беларускіх ўдзельнікаў далучацца 5 выпускнікоў Школы лідэраў з Польшчы.

Мэта праграмы - развіццё лідэрскіх якасцяў прадстаўнікоў профільных беларускіх арганізацыяў і ініцыятываў у мэтах больш актыўнай абароны правоў асобаў з інваліднасцю, а таксама актывізацыя ўдзелу людзей з інваліднасцю ў грамадскім жыцці мясцовых супольнасцяў. У ходзе праграмы ўдзельнікам сумесна з польскімі калегамі будзе прапанавана распрацаваць свае міні-праекты для наступнай рэалізацыі ў Беларусі.

Таксама ў праграму будзе ўключаны навучальны візіт, нацэлены на азнаямленне беларускіх удзельнікаў з досведам і прыкладамі лепшых практык польскіх няўрадавых арганізацыяў і інстытутаў, якія працуюць у сферы прасоўвання інтарэсаў людзей з інваліднасцю: адвокасі і правы чалавека, безбар’ерная архітэктура, доступ да культуры, навукі, адукацыі, псіхалагічная падтрымка. У кожнай арганізацыі ўдзельнікі сустрэнуцца з актывістамі/чыноўнікамі, якія кампетэнтна раскажуць аб дзейных праектах, прыкладах сваіх лепшых дасягненняў, крыніцах фінансавання і магчымасцях сумеснага супрацоўніцтва.

Удзельнікі, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў ходзе трэнінгу і навучальнага візіту, а таксама паспяхова рэалізавалі свае міні-праекты ў Беларусі, атрымаюць магчымасць правядзення двухдзённай стажыроўкі ў абранай імі профільнай польскай недзяржаўнай арганізацыі.

Даты правядзення праграмы:
• 1-8 чэрвеня 2013 г. - Трэнінг і навучальны візіт у Польшчу
• 11-13 кастрычніка 2013 г. - Выніковая сустрэча ўдзельнікаў у Мінску, прэзентацыя вынікаў міні-праектаў
• Пачатак лістападу  2013 г. - Двухдзённыя стажыроўка ў Польшчы для найбольш актыўных удзельнікаў

Месца правядзення:
• Варшава, Польшча
• Мінск, Беларусь

Да ўдзелу запрашаюцца асобы ва ўзросце да 35 гадоў:
- Лідэры і актывісты арганізацыяў, якія маюць актыўную пазіцыю ў адносінах да інваліднасці ў Беларусі;
- Удзельнікі ініцыятываў, якія займаюцца самадапамогай і дапамогай людзям з інваліднасцю ў Беларусі;
- Ініцыятыўныя людзі, якім не абыякавыя праблемы чалавека з інваліднасцю.

Працоўная мова: польская (з перакладам на рускую), беларуская, руская.

Для таго каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе па электроннай пошце seminar@disright.org не пазней за 5 мая 2013 г.

Удзельнікі прымаюць на сябе пісьмовыя абавязацельствы аб выкананні вучэбнай праграмы, а таксама своечасовага вяртання ў Рэспубліку Беларусь.

Выдаткі:

Арганізатары бяруць на сябе забеспячэнне кошту харчавання, пражывання, транспартныя выдаткі да месца праекта і назад (Варшава, Польшча).
Пытанні афармлення візаў для ўдзельнікаў, якія прайшлі адбор і прынялі на сябе абавязацельствы ўдзелу ў праграме, будуць вырашацца ў рабочым парадку.

!!! Транспартныя выдаткі па кошце праезду да г. Мінска ці іншага абласнога цэнтра, харчаванне ў дарозе, пражыванне ў Мінску або абласным цэнтры, звязанае з працэдурай атрымання візы, арганізатарамі не пакрываюцца!!!

Дадатковую інфармацыю аб семінары можна атрымаць праз тэлефон 8 025 5491810 або скіраваўшы запыт на электронны адрас: seminar@disright.org.

Па гэтай спасылцы знаходзіцца ЗАЯЎКА на ўдзел у праекце “Дзейнічаючы з неабмежаванымі магчымасцямі”.