Паважаныя калегі!
Скончыўся праект "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя", які праводзіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю.
Па выніках праекта мы падрыхтавалі і выдалі "Дапаможнік па маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю" і распрацавалі інструмент па абследаванню даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў. Прэзентацыя вынікаў праекта адбудзецца 6 лютага 2013 года.
Спікеры і госці:
- Члены кааліцыі "Даступнасць", якія прымалі ўдзел у распрацоўцы інструмента маніторынгу
- Галіна Крот, каардынатар праекта
- Запрошаныя эксперты праекта
- Удзельнікі праекта
Мы прадставім Вам "Дапаможнік па маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю", прэзентуем сам інструмент па абследаванню даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў, раскажам пра далейшыя планы ў выкарыстанні прылады маніторынгу безбар'ернага асяроддзя, створанага падчас праекта.
Чакаем Вас 6 лютага 2013 ў 12.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Варанянскага, 50, корпус 4, кабінет 101 (Офіс па правах людзей з інваліднасцю).
Заяўку на ўдзел трэба выслаць на e-mail pr@disright.org




