
Паважаныя калегі і сябры,
Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча) і Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» (Беларусь) запрашаюць Вас прыняць удзел у семінары «Навучанне на працягу ўсяго жыцця: працаўладкаванне і сацыяльная актывізацыя людзей з інваліднасцю».
Арганізатары:
Хельсінкскі фонд па правах чалавека, Польшча, http://www.hfhr.pl/
Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларусь, http://www.disright.org/
Кароткае апісанне:
Для ўдзелу ў семінары «Навучанне на працягу ўсяго жыцця: працаўладкаванне і сацыяльная актывізацыя людзей з інваліднасцю» будуць адабраныя дзве групы па 22 чалавекі з розных рэгіёнаў Беларусі.
Мэта семінара - пазнаёміць удзельнікаў з міжнароднымі і нацыянальнымі механізмамі абароны правоў чалавека, абмеркаваць сістэмы падтрымкі асобаў з інваліднасцю ў Польшчы і іншых краінах, а таксама прэзентаваць сістэмы прафесійнай адукацыі інвалідаў (з улікам спецыяльнай, інтэграцыйнай і інклюзіўнай адукацыі).
Таксама ў семінар будзе ўключаны навучальны візіт, скіраваны на азнаямленне з цэлым спектрам магчымасцяў прафесійнай падрыхтоўкі і працаўладкавання людзей з інваліднасцю, як на свабодным рынку працы, так і ў выпадку працаўладкавання з аказаннем падтрымкі: візіты ў цэнтры рэабілітацыі, у майстэрню працатэрапіі, на прадпрыемствы прафесійнай актыўнасці, у цэнтр прафесійнага кансультавання для людзей з інваліднасцю, на прадпрыемствы ахоўваемай працы і г. д.
Папярэднія даты правядзення семінара:
• 9-15 чэрвеня 2013 г. - I група ўдзельнікаў;
• 21-28 верасня 2013 г. - II група ўдзельнікаў.
Месца правядзення:
• Варшава, Польшча
Да ўдзелу запрашаюцца:
- Спецыялісты і актывісты арганізацыяў, якія маюць актыўную пазіцыю датычна да інваліднасці ў Беларусі;
- Удзельнікі ініцыятываў, якія займаюцца самадапамогай і дапамогай людзям з інваліднасцю ў Беларусі;
- Ініцыятыўныя людзі, якім не абыякавыя праблемы чалавека з інваліднасцю.
Працоўная мова: руская.
Для таго, каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на электронную пошту seminar@disright.org не пазней за 30 красавіка 2013 г.
Аб выніках конкурснага адбору будзе персанальна паведамлена не пазней за 6 мая 2013 г.
Удзельнікі прымаюць на сябе пісьмовыя абавязацельствы аб выкананні вучэбнай праграмы, а таксама своечасовага вяртання ў Рэспубліку Беларусь.
Выдаткі:
Арганізатары бяруць на сябе забеспячэнне кошту харчавання, пражывання ў Варшаве падчас семінара і кампенсацыю транспартных расходаў ад месца пражывання да Варшавы і назад (пры наяўнасці арыгіналаў квіткоў у абодва бакі).
Пытанні афармлення віз для ўдзельнікаў, якія прайшлі адбор і прынялі на сябе абавязацельствы ўдзелу ў праграме, будуць вырашацца ў рабочым парадку.
!!! Выдаткі, звязаныя з працэдурай атрымання візы: праездам, харчаваннем у дарозе, пражываннем – арганізатарамі не пакрываюцца.
Дадатковую інфармацыю аб семінары можна атрымаць у праектнага менэджара - Галіны Крот, накіраваўшы запыт на электронны адрас: seminar@disright.org або на тэл.
8-025 5495145.
Дадатак: Заяўка




