Навіны

  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадстаўляе «Этикет инвалидности»*

    5 мая 2012

    У Беларусі больш за 500 000 людзей з інваліднасцю. Можа быць у Вашай сям’і няма такога чалавека. Але азірніцеся вакол — гэта могуць быць Ваш сябра, калега па працы, дзелавы партнёр, сусед або аднакласнік дзіцяці, выпадковы спадарожнік у цягніку або чалавек, які стаіць побач у чарзе ў паліклініцы або ў краме. Гэта кожны 20-ы з нас. Як сябе паводзіць з такім чалавекам? Як мімаволі не пакрыўдзіць падвышанай увагай або стараннасцю? Або, наадварот, паказной абыякавасцю да праблемы?

  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю правёў даследаванне па выяўленні некаторых аспектаў адносінаў да людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь

    5 мая 2012

    У перыяд з верасня 2011 па сакавік 2012 года па ініцыятыве Офіса па правах людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь было праведзена даследаванне па выяўленні некаторых аспектаў адносінаў да людзей з інваліднасцю ў нашай краіне. 

  • Кніга «Пераадоленне» Аляксандра Тамковіча — гісторыі пра лёсы

    5 мая 2012

    Выйшла ў свет кніга пісьменніка і журналіста Аляксандра Тамковіча «Пераадоленне». Аўтар распавёў 12 гісторый аб людзях з інваліднасцю, якія, нягледзячы на ​​цяжкую хваробу, здолелі выстаяць, пераадолець захворванне і рэалізаваць сябе ў розных сферах жыцця — спорце, прафесіі, сям’і, дзецях.

  • Круглы стол «Праца пераадольвае бар’еры»

    23 красавіка 2012

    Віцебская аб’яднаная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і Офіс па правах людзей з інваліднасцю правялі круглы стол «Праца пераадольвае бар’еры». Мерапрыемства праводзілася ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць» і было прысвечана праблемам занятасці людзей з інваліднасцю ў Віцебскай вобласці.

  • Падведзены вынікі конкурсу па перакладзе на беларускую мову Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН)

    23 красавіка 2012

    Завяршыўся конкурс па перакладзе на беларускую мову Канвенцыі аб правах інвалідаў, які праводзіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Кампетэнтнае журы прааналізавала і ацаніла больш за 60 работ. Паводле вынікаў галасавання лепшым прызнаны пераклад Марыны Каліноўскай з Мінска. Марына працуе юрыстам у Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам і не з’яўляецца прафесійным філолагам.

  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю аб’яўляе фотаконкурс «Фота тыдня»

    4 красавіка 2012

    У лютым 2012 года на сайце Офіса па правах людзей зінваліднасцю www.disright.org з’явілася новая рубрыка «Фота тыдня». Першыя фотаздымкі з дапамогай зразумелых усім візуальных вобразаў распавялі нам, якая ў Беларусі сітуацыя з даступнасцю і бар’ерамі ў сферы інваліднасці. Мы даведаліся пра некаторыя важныя лічбы і статыстычныя звесткі. Гэта быў першы азнаямленчы этап праекта «Фота тыдня». З 1 красавіка Офіс па правах людзей з інваліднасцю аб’яўляе фотаконкурс «Фота тыдня» для ўсіх, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў гэтым сацыяльным праекце.

  • Прэзентацыя кнігі "Пераадоленне" і сацыяльнага роліка аб неабходнасці далучэння Беларусі да Канвенцыі аб правах інвалідаў

    4 красавіка 2012

    27 сакавіка Офіс па правах людзей з інваліднасцю правёў прэзентацыю дзвюх сацыяльна важных падзеяў: кнігі АляксандраТамковіча «Пераадоленне» і сацыяльнага відэароліка аб неабходнасці далучэння Беларусі да Канвенцыі аб правах інвалідаў.

    У зале сабраліся прадстаўнікі дзяржаўных, грамадскіх і культурных арганізацыяў, журналісты. Прывітальнае слова да прысутных сказаў каардынатар Офіса па правах людзей зінваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

  • Фота тыдня

    26 сакавіка 2012

    Фота тыдня  на сайце http://disright.org

     
  • Дыскрымінацыя паводле прыкметы інваліднасці ў працоўных адносінах

    23 сакавіка 2012

    У лютым гэтага года ў Офіс па правах людзей з інваліднасцю звярнуўся Халецкі Анатоль Пятровіч, інвалід III групы. Сутнасць звароту: незаконнае звальненне і дыскрымінацыя паводле прыкметы інваліднасці.

    Што ж стаіць за складанымі юрыдычнымі тэрмінамі? Гісторыя, здавалася б, банальная. Але, на жаль, яна паказвае рэальную карціну адносін, якія часцей за ўсё складваюцца паміж працадаўцам і працаўніком з інваліднасцю.

  • Фота тыдня

    23 сакавіка 2012

     

    Фота тыдня  на сайце www.disright.org

  • Старонкі