Перыяд: сакавік 2013 года
За перыяд з 01 сакавіка па 31 сакавіка 2013 г у ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” паступіла 55 зваротаў грамадзянаў, з якіх 14 – гэта звароты, якія паступілі непасрэдна ў выглядзе пытанняў на сайт.
33 звароту было прынята да дэталёвага разгляду юрыстам Офіса па правах людзей з інваліднасцю.
Звярнуліся грамадзяне (у лічбах):
Жанчыны – 13
Мужчыны – 20
З 1 групай інваліднасці – 10
З 2 групай інваліднасці – 8
З 3 групай інваліднасці – 9
Дзеці:
З 2 ступенню страты здароўя – 2
З 3 ступенню страты здароўя – 4
Звароты, якія знаходзяцца на разглядзе: 4
Звароты з г. Мінска: 18
Звароты з рэгіёнаў: 15
У справаздачным перыядзе разгледжана:
1.Звароты, якія тычацца працы і занятасці: 5
2. Звароты, якія тычацца дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны (уключаючы асноўныя правы і льготы, дапамогі, адрасную сацыяльную дапамогу): 7
3. Звароты, якія тычацца здароўя (уключаючы ўстанаўленне групы інваліднасці, пераагляд, аздараўленне): 6
4. Звароты, якія тычацца даступнасці (жыллёвыя пытанні, безбар’ернае асяроддзе): 11
5. Звароты, якія тычацца абілітацыі і рэабілітацыі: 1
6. Звароты, якія тычацца самастойнага ладу жыцця і ўцягнутасці ў мясцовую супольнасць: 2
Звароты, па якіх грамадзяне атрымалі адмову: 1 (пытанне па асабістых маёмасных правах)
Найбольшая колькасць зваротаў за справаздачны перыяд утрымлівала пытанні даступнасці, дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны, а таксама пытанні здароўя.
Прыкладам звароту, што датычыцца даступнасці, можа служыць зварот грамадзяніна Х. з пытаннем – ці могуць адвакаты кансультаваць бясплатна?
У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. N 334-З “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” юрыдычная дапамога аказваецца адвакатамі на платнай аснове. У выпадках, прадугледжаных гэтым Законам (артыкул 28), а таксама іншымі заканадаўчымі актамі, такая дапамога можа аказвацца за кошт сродкаў калегіяў адвакатаў, агульнадзяржаўнага і (або) мясцовага бюджэтаў (г.зн. бясплатна).
Бясплатная юрыдычная дапамога грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства (далей – грамадзяне) аказваецца за кошт сродкаў калегіяў адвакатаў (бясплатна) такім катэгорыям:
пазоўнікам – у судах першай інстанцыі пры вядзенні справаў, звязаных з працоўнымі праваадносінамі, аб спагнанні аліментаў;
ветэранам Вялікай Айчыннай вайны – пры дачы вуснай кансультацыі па пытаннях, не звязаных з прадпрымальнiцкай дзейнасцю;
грамадзянам – пры складанні заяваў аб прызначэнні пенсіяў і дапамог;
інвалідам I і II групы – пры дачы вуснай кансультацыі, якая не патрабуе азнаямлення з дакументамі;
непаўналетнім – у іх інтарэсах, іх бацькам (апекунам, папячыцелям) – у інтарэсах дзяцей;
іншым катэгорыям грамадзянаў – паводле рашэння калегіі адвакатаў.
Таксама за кошт сродкаў агульнадзяржаўнага бюджэту аказваецца юрыдычная дапамога ў пытаннях сацыяльнай абароны і рэабілітацыі ахвярам гандлю людзьмі, а ў выпадку недасягнення імі 14-гадовага ўзросту – іх законным прадстаўнікам, асобам, якія пацярпелі ў выніку акта тэрарызму.
Юрыдычная дапамога падазраванаму або абвінавачанаму аказваецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту ў выпадку ўдзелу адваката ў дазнанні, папярэднім следстве і судовым разборы па прызначэнні праз тэрытарыяльную калегію адвакатаў на патрабаванне органа, які вядзе крымінальны працэс.
Выдаткі на аказанне такой дапамогі тэрытарыяльная калегія адвакатаў размяркоўвае паміж адвакатамі юрыдычных кансультацыяў, адвакацкіх бюро, а таксама адвакатамі, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна.
Што тычыцца парадку пакрыцця выдаткаў на аплату працы адваката за кошт сродкаў агульнадзяржаўнага і (або) мясцовага бюджэтаў, то ён вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.