Спікеры: Галіна Крот, Яўген Шаўко (Беларусь)
Пытанні архітэктурнай Даступнасці вельмі востра стаяць у нашай краіне. Маніторынгі безбар'ернага асяроддзя, якія праводзяцца грамадскімі арганізацыямі, паказваюць, што агульная даступнасць інфраструктуры не перавышае 35%, а 9 з 10 чалавек з інваліднасцю не могуць паўнавартасна карыстацца ўласным жыллём, бесперашкодна выходзіць і вяртацца дадому, што з'яўляецца прамым парушэнне правоў чалавека. Офіс па правах людзей з інваліднасцю сумесна з удзельнікамі кааліцыі "Даступнасць" у рамках праекта "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя" распрацавалі і выдалі "Дапаможнік дзеля маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю" і "Інструмент для абследавання даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў". Эксперты Гліна Крот і Яўген Шаўко прадэманструюць, як можна выкарыстоўваць гэты інструмент для маніторынгу безбар'ернага асяроддзя. Кожны можа зрабіць унёсак у стварэнне безбар'ернага асяроддзя.
Мерапрыемства адбудзецца 20 мая. Пачатак у 14.00. Уваход Свабодны. Адрас: Мінск, праспект Пераможцаў, дом 51, галерэя «PRезентацыя».
Жывая трансляцыя майстар-класа - тут