Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Блог "Ад Даступнасці да Роўнасці"

30/06/2013

Офіс па правах людзей з інваліднасцю адкрывае блог для абмеркавання і развіцця тэмы даступнасці "Ад Даступнасці да Роўнасці" http://serge.drozdovsky.blog.tut.by/

Загалоўная тэма блога - экспазіцыя "Сімвал Даступнасць", створаная ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" і па выніках конкурсу "Стварэнне сімвала Даступнасць".

"У блогу Вы можаце ўбачыць online-версію шорт-ліста конкурсу "Стварэнне сімвала Даступнасць". Прапанаваныя праекты сімвала "Даступнасць" - вынікі працы як прафесійных дызайнераў, так і проста людзей, каму не абыякава развіццё грамадства на шляху ад даступнасці да роўнасці, - каментуе каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. - Мы запрашаем да абмеркавання ўжо існуючых знакаў, а таксама да стварэння сваіх праектаў сімвала Даступнасць. Бо кожны бачыць гэты знак па-свойму. Толькі разам мы зможам знайсці лепшае рашэнне, якое найбольш поўна і глыбока раскрывае такое важнае паняцце, як Даступнасць".

Запрашаем усіх, каму неабыякавая тэма Даступнасці і правоў людзей з інваліднасцю, наведаць блог "Ад Даступнасці да Роўнасціhttp://serge.drozdovsky.blog.tut.by/ і прыняць удзел у дыскусіі.