Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Нацыянальныя СМІ пішуць пра занятасць людзей з інваліднасцю мала і павярхоўна

08/04/2014

Такія вынікі новага даследавання, праведзенага спецыялістамі Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі і Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Працаўладкаванне і занятасць людзей з інваліднасцю закранаюць менш чвэрці ўсіх публікацыяў, прысвечаных тэме інваліднасці. Такія высновы робяць даследчыкі на аснове аналізу нацыянальных СМІ – друкаваных і інтэрнэт-рэсурсаў. Дарэчы, у даследаванні удзельнічалі такія тыражныя друкаваныя выданні, як "Аргументы і Факты", "Беларусы і Рынак", "Рэспубліка", "Народная газета", "СБ - Беларусь сегодня", "БелГазета", "Дело" і іншыя.

Не гледзячы на тое, што многія з гэтых выданняў нярэдка ўздымаюць тэму рынку працы, працаўладкавання і занятасці, а для многіх выданняў яна зусім з'яўляецца адной з ключавых, працаўладкаванне і занятасць людзей з інваліднасцю зусім не закранаецца. У агульным рэйтынгу публікацыяў пра людзей з інваліднасцю тэма іх працаўладкавання па ліку публікацыяў дзеліць сёмае месца з такімі тэмамі як здароўе (уключаючы аздараўленне, рэабілітацыю і іншыя аспекты) і ўмовамі побыту (уключаючы наяўнасць і якасць жылля). Працаўладкаванню прысвечана 6% публікацыяў у інтэрнэт-медыя і 8% у друкаваных.
 
Тэматыка працаўладкавання людзей з інваліднасцю, адзначаюць даследчыкі, выпадае з інфармацыйнага парадку дня. Нават пры арыентацыі матэрыялу на апісанне праблем людзей з інваліднасцю, гэтая тэма ў большасці выпадкаў застаецца за кадрам. Яе з'яўленне ў медыя хутчэй выпадковае і спарадычнае, чым падпарадкоўваецца якім-небудзь заканамернасцям .
 
Амаль палова нешматлікіх матэрыялаў, якія згадваюць тэму занятасці людзей з інваліднасцю, не маюць праблемнага боку, носяць апісальны альбо прэзентацыйны характар​​. Сярод праблемаў у сферы занятасці людзей з інваліднасцю найбольш часта згадваюцца недахоп кваліфікацыі суіскальнікаў з інваліднасцю, уладкаванне для іх працоўных месцаў, недасканаласць прававых нормаў, якія рэгулююць пытанні працаўладкавання.