Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Індывідуальная мабільнасць

Пытанне: 

Добры дзень, я інвалід 3 гр. па зроку. Зрок -20 і -15. Хаджу ў лінзах і бачу ў іх добра. Вельмі хачу навучыцца вадзіць машыну. Што будзе, калі я здам у аўташколу несапраўдную медыцынскую даведку ад акуліста? Ці могуць яны нейкім чынам пра гэта даведацца?

Адказ: 

Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 28.04.2008 № 78 устаноўлены Пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, пры наяўнасці якіх забараняецца допуск асобаў да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі або ўстанаўліваюцца абмежаванні права кіравання імі.

Адным з такіх супрацьпаказанняў з'яўляецца зніжэнне вастрыні зроку (у залежнасці ад стойкіх памутненняў пераломчых асяроддзяў або змяненняў вочнага дна, анамаліяў рэфракцыі, а таксама іншых прычынаў арганічнага характару). Тут жа паказаная дапушчальная карэкцыя пры блізарукасці і дальназоркасці. Аднак рашэнне па гэтым пытанні прымае ўрач пасля комплекснага абследавання Вашага зроку.

Адносна пытання аб даведцы. Артыкулам 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена адказнасць за падробку, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў:

1. Падробка пасведчання або іншага афіцыйнага дакумента, які надае правы або вызваляе ад абавязкаў, у мэтах выкарыстання такога дакумента самім выканаўцам ці іншай асобай, альбо збыт такога дакумента, альбо выраб падробных штампаў, пячатак, бланкаў у тых жа мэтах, альбо іх збыт, альбо выкарыстанне загадзя падробленага дакумента -

караюцца грамадскімі работамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.

Варта адзначыць, што артыкулам 52 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што "кожны, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абавязаны выконваць яе Канстытуцыю, законы".

Subscribe to RSS - Індывідуальная мабільнасць