Паважаныя калегі!
1 снежня 2011 г. у гатэлі «Еўропа» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 28) адбудзецца прэс-канферэнцыя асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю".
Тэма прэс-канферэнцыі: Даклад (альтэрнатыўны) аб стане забеспячэння і выканання правоў людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь.
Спікеры:
- Каардынатар Офіса Сяргей Драздоўскі
- Удзельнікі Назіральнай рады Офіса.
Пачатак мерапрыемства а 11.00. Пачатак збору гасцей а 10.30
Пасля заканчэння афіцыйнай часткі гасцей чакае фуршэт.
У ліку запрошаных:
- Прадстаўнікі органаў улады
- Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый
- Дыпламатычны корпус
- Прэса.
Для акрэдытацыі неабходна выслаць заяўку на e-mail: pr@disright.org
Тэлефон +375 25 9090602
З павагай,
Таісія Пастухова,
Спецыяліст па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю