Мой дзядзька - інвалід па зроку, вытворчая траўма. Ён атрымлівае пенсію. Пасля выхаду на грамадзянскую пенсію ў яго пачаліся праблемы з нагамі. У выніку закаркоўвання тромба на назе яму ампутавалі адну нагу. Падкажыце калі ласка, ці трэба нам збіраць якія-небудзь дакументы для афармлення больш цяжкай інваліднасці і ці прадугледжаны пераразлік пенсіі ў выніку атрымання больш значнага калецтва здароўю. Вялікі дзякуй за адказ.
Грамадзянін накіроўваецца на медыка-сацыяльную экспертызу ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй арганізацыі аховы здароўя, якая аказвае яму медыцынскую дапамогу (далей - УКК).
Накіраванне пацыента ў МРЭК ажыццяўляецца пры выяўленні прыкмет інваліднасці незалежна ад працягласці часовай непрацаздольнасці.
(Раздзел 2, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2002 N 52/97 (рэд. ад 21.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку выдачы i афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці ").
УКК накіроўвае грамадзяніна на медыка-сацыяльную экспертызу пасля правядзення неабходных дыягнастычных, лячэбных і рэабілітацыйных мерапрыемстваў пры наяўнасці дадзеных, якія пацвярджаюць устойлівае парушэнне функцыяў арганізма, абумоўленых захворваннем, наступствам траўмы ці дэфектам, і прывялі да абмежаванняў жыццядзейнасці.
Прызнанне грамадзяніна інвалідам ажыццяўляецца МРЭК пры правядзенні медыка-сацыяльнай экспертызы зыходзячы з комплекснай ацэнкі стану здароўя грамадзяніна на аснове клініка-функцыянальных, сацыяльна-бытавых, прафесійна-працоўных і псіхалагічных дадзеных з выкарыстаннем класіфікацыяў асноўных відаў парушэнняў функцыяў і асноўных крытэрыяў жыццядзейнасці.
(Раздзел 1, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 N 97 (рэд. ад 16.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і крытэрах вызначэння групы і прычыны інваліднасці, пераліку медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і ступені страты іх здароўя").
Заключэнне МРЭК аб прызнанні грамадзяніна інвалідам або аб адмове ў прызнанні яго інвалідам, аб прычыне інваліднасці, працэнтах страты прафесійнай працаздольнасці, а таксама па iншых пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю МРЭК, прымаецца большасцю галасоў лекараў-экспертаў камісіі, якія праводзілі медыка-сацыяльную экспертызу, на аснове абмеркавання яе вынікаў.
(Раздзел 3, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 N 97 (рэд. ад 16.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і крытэрах вызначэння групы і прычыны інваліднасці, пераліку медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і ступені страты іх здароўя").
Вы маеце права звярнуцца з пісьмовай заявай на імя загадчыцы Вашай паліклінікі з просьбай патлумачыць, на якой падставе ваш тэрапеўт не накіроўвае Вас на камісію МРЭК.
У выпадку, калі Вас накіруюць на камісію, Вы маеце права прыцягнуць да працы медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камісіяў з правам дарадчага голасу лекараў-спецыялістаў, прадстаўнікоў камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, страхавых і іншых арганізацыяў.
(Арт. 21, Закон Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 N 422-З (рэд. ад 17.07.2009) "Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў").
Вы маеце права звярнуцца з пісьмовай заявай на імя загадчыка Вашай паліклінікі з просьбай накіраваць Вас на УКК, а ў выпадку адмовы ў накіраванні – растлумачыць прычыны адмовы ў адпаведнасці з дзйным заканадаўствам.
Што да пераразліку пенсіі, то ён будзе зроблены толькі пасля ЗМЯНЕННЯ Вам групы інваліднасці.
Прызначэнне або пераразлік пенсіі здзяйсняецца раённым (гарадскiм) упраўленнем (аддзелам) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Аднак на патрабаванне асобы, якая звярнулася за прызначэннем або пераразлікам пенсіі, пытанне аб прызначэнні або аб пераразліку пенсіі вырашаецца камісіяй па прызначэнні пенсіяў, утваранай раённым (гарадскім) выканаўчым і распарадчым органам.
Такім чынам, рэкамендуем Вам звярнуцца ў пісьмовай форме ў раённае (гарадское) ўпраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне з просьбай здзейсніць пераразлік пенсіі ў сувязі з атрыманнем 2 групы інваліднасці з ___ чысла ____ года. Да пісьмовага звароту прыкладзіце заключэнне МРЭК і копію працоўнай кніжкі.
З прычыны таго, што ў гэтым выпадку пытанне аб пераразліку пенсіі звязанае са зменай групы інваліднасці, пенсія ў НОВЫМ памеры выплачваецца З ДНЯ ЗМЯНЕННЯ групы інваліднасці.
У выпадку, калі Вас не задаволіць рашэнне органа, які ажыццяўляе прызначэнне і пераразлік пенсіяў, яно можа быць абскарджанае ў вышэйшы орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Калі асоба, якая звярнулася за прызначэннем або пераразлікам пенсіі, працадаўца і іншыя зацікаўленыя асобы не згодныя з прынятым гэтым органам рашэннем, спрэчка вырашаецца ў судовым парадку.
(Закон Рэспублікі Беларусь ад 17.04.1992 N 1596-XII (рэд. ад 22.12.2011, з змен. ад 30.12.2011) "Аб пенсійным забеспячэнні").