Алена Танкачова: «Задача праваабаронцаў - змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе». Запрашаем Вас падыскутаваць на гэтую тэму падчас публічнай лекцыі Алены Танкачовай «Праваабарона: палітыка або грамадскі інтарэс? Чаму мы працягваем размову з урадам, не гледзячы на сабатаж апошняга». Лекцыя пройдзе ў рамках цыкла Urbi et Orbi ("Гораду і Свету").
Лекцыя адбудзецца 25 мая 2012 года. Месца правядзення - Арт-Сядзіба (Куйбышава, 22, 2-гі паверх ГД "Гарызонт").
Пачатак а 18.30, уваход бясплатны!
Даведка: Алена Танкачова, юрыст, эксперт у сферы правоў чалавека. Цяпер - Старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі.