Службовыя абавязкі:
1. Распрацоўвае і падтрымлівае асноўную канцэпцыю сайта, уносіць прапановы па дапрацоўцы канцэпцыі і зместу сайта, па ўвядзенні новага сэрвісу для наведвальнікаў сайта.
2. Спрыяе прасоўванню і папулярызацыі сайта ў інтэрнэце.
3. Рыхтуе інфармацыю для сайта Офіса па правах людзей з інваліднасцю (піша артыкулы, працуе з вонкавымі і ўнутранымі крыніцамі інфармацыі, ажыццяўляе яе адбор для размяшчэння на сайце; напаўняе раздзелы адпаведнай інфармацыяй, падтрымлівае абнаўленні; і г. д.).
4. Выконвае працы па рэдактуры і карэктуры матэрыялаў і іх структураванню. Адаптуе ўсе матэрыялы да выкарыстання ў інтэрнэце (расстаноўка спасылак, ілюстраванне, дадаванне інтэрактыўных магчымасцяў, стварэнне гіпертэкстаў і г. д.), у тым ліку з улікам прынцыпаў даступнасці.
5. Змяшчае на сайт толькі правераную і ўзгодненую з аўтарамі інфармацыю, пры неабходнасці ўносіць праўкі, ліквідуе недакладнасці.
6. Даследуе патрэбы і запыты наведвальнікаў сайта. Складае рэгулярныя справаздачы.
Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя, досвед працы не менш за 3 гады.
Зацікаўленыя кандыдаты павінны даслаць рэзюмэ на электронны адрас info@disright.org да 30 чэрвеня 2013 года.
Асноўнымі мэтамі і задачамі Установы з'яўляюцца:
усялякае садзейнічанне заахвочванню, абароне прынцыпаў поўнага і роўнага ажыццяўлення ўсімі асобамі з інваліднасцю ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў;
асвета грамадзянаў у правах людзей з інваліднасцю; прасоўванне ў грамадстве ідэяў гуманных, маральных, талерантных узаемаадносінаў;
садзейнічанне далучэнню і ратыфікацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН) і Факультатыўнага пратакола да яе і поўнага іх ажыццяўлення;
садзейнічанне ажыццяўленню абароны людзей з інваліднасцю ад усіх формаў дыскрымінацыі; садзейнічанне ўсталяванню заканадаўчай забароны ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей з інваліднасцю;
садзейнічанне ажыццяўленню прынцыпу вяршэнства права; удзел ва ўстаноўленым парадку ў нарматворчай дзейнасці і грамадскай экспертызе праектаў нарматыўных актаў, распрацоўцы рэкамендацыяў па пытаннях прымянення заканадаўчых і іншых прававых нормаў у сферы інваліднасці;
аказанне дапамогі грамадзянам з інваліднасцю ў абароне іх правоў;
збор і аналіз інфармацыі аб захаванні і абароне правоў людзей з інваліднасцю, інфармаванне грамадскасці і дзяржаўных органаў аб сітуацыі ў гэтай сферы;
распрацоўка і рэалізацыя праграмаў і праектаў па абароне правоў, свабодаў і законных інтарэсаў людзей з інваліднасцю.