У чэрвені бягучага года Офіс па правах людзей з інваліднасцю інфармаваў грамадскасць аб праблемах даступнасці транспарту для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Юрысты Офіса заняліся рашэннем пытання. Пасля доўгіх намаганняў высветлілася, што існуе спецыяльны нарматыўна-прававы акт, які рэгулюе дадзеную праблему, -- Пастанова міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 247 "АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ АРГАНІЗАЦЫІ ПАДВОЗУ НАВУЧЭНЦАЎ".
Дакумент прыняты ў 2011, але да гэтага часу рэальна не пачаў дзейнічаць. Пра гэта кажа той факт, што падвоз дзяцей так і не ажыццяўляецца. На дадзены момант у Офіса па правах людзей з інваліднасцю ёсць інфармацыя, што падвоз дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праводзіцца толькі па заяўным прынцыпе. Аднак, як паказвае вопыт працы, бацькі часта проста не ведаюць аб такім сваім праве.
Прапануем вашай увазе інструкцыю "АБ ПАРАДКУ АРГАНІЗАЦЫІ ПАДВОЗУ НАВУЧЭНЦАЎ" (http://disright.org/files/file_name923.247.pdf). Дзейнічае гэты акт на тэрыторыі ўсёй Рэспублікі Беларусь.