Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Экспазіцыя "Сімвал Даступносць"

21/06/2013

У рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" і паводле вынікаў конкурсу "Стварэнне сімвала Даступнасць" Офіс па правах людзей з інваліднасцю адкрывае экспазіцыю “Сімвал Даступнасць”.

“Гэта не стацыянарная выстава, - распавядае каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. - У яе няма пэўнага месца або гадзін працы. Мы будзем прадстаўляць нашу экспазіцыю ўсюды, дзе ёсць магчымасць паказаць яе людзям, зацікаўленым тэмай Даступнасці і правоў людзей з інваліднасцю. Экспазіцыя з’яўляецца цяпер прамежкавым вынікам праведзенага намі конкурсу “Стварэнне сімвала Даступнасць”, дзе кожны меў магчымасць прадставіць сваё бачанне сімвала Даступнасці. Але, як кажуць, колькі аўтараў, столькі і меркаванняў. Нават кампетэнтнаму журы было складана вызначыцца з пераможцам. Вынікі конкурсу неадназначныя і неканчатковая. І наша экспазіцыя - гэта, перш за ўсё, запрашэнне да дыскусіі, як візуалізаваць паняцце Даступнасці, растлумачыць яго, зрабіць зразумелым і агульным”.

На сайце Офіса па правах людзей з інваліднасцю прадстаўлена online-версія экспазіцыі. Яна складаецца з дзесяці знакаў Даступнасці, прадстаўленых на конкурсе. Наша экспазіцыя дэманструе абсалютна розныя падыходы да візуалізацыі паняцця Даступнасць дзесяці розных аўтараў. А які сімвал, на Вашу думку, у большай меры падыходзіць для гэтага? Як павінен выглядаць сімвал Даступнасці? Запрашаем Вас прыняць удзел у дыскусіі. Пісаць можна на электронную пошту info@disright.org або ў наш блог "Ад Даступнасці да Роўнасці".

1.

2.

 

3.

 

4.

 

5.

 

6.

 

7.

 

8.

 

9.

10.