Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Фільмы Тыдня Даступнасці

08/05/2013

ПРАЦА З БАЛОТА РОБІЦЬ ЗАЛОТА

Аўтар: Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і тэлестудыяй “Новы горад”.

Час: 26 хвілін 30 секунд

Краіна: Беларусь

Год: 2011

Калі гаворка заходзіць аб стварэнні працоўных месцаў для людзей з асаблівасцямі ў развіцці, часцяком можна пачуць меркаванне: “А навошта працоўныя месцы? Гэтыя людзі атрымліваюць сацыяльныя выплаты”. Ніхто не адмаўляе, што матэрыяльная падтрымка (льготы, дапамогі) асаблівых людзей вельмі важная. Але працаўладкаванне такіх людзей дапаможа ім стаць менш залежнымі ад вонкавых фактараў. Працаўладкаванне дае не толькі нейкую фінансавую незалежнасць, але і ўсебакова развівае людзей з асаблівасцямі развіцця, стымулюе іх фізічную актыўнасць, робіць іх больш самастойнымі, навучаючы навыкам самаабслугоўвання, стабілізуе псіхаэмацыйны стан, напаўняе жыццё сэнсам. Герой фільма, Мгер, – малады чалавек, які рэалізуе сябе ў працы. Яму падабаецца працаваць, падабаецца адчуваць сябе карысным. Гэта яшчэ адзін крок на шляху да інтэграцыі ў грамадства, магчымасць быць патрэбным таму грамадству, часткай якога ён з’яўляецца.

 

АСАБЛІВЫЯ ЛЮДЗІ

Героі фільма – студэнты з інваліднасцю, хлопцы з парушэннямі слыху і зроку. Фільм распавядае пра тое, што для іх азначала прытрымлівацца сваёй мары і паступіць ва ўніверсітэт, выбраць прафесію па душы.

Аўтар: Сяргей Ісакоў

Час: 15 хвілін

Краіна: Беларусь

Год: 2011

 

АДНО ПЫТАННЕ

35 чалавек з разумовай адсталасцю адказваюць на адзно й тое ж пытанне: калі б Вы маглі змяніць у сабе толькі адну рэч, што б гэта было?

Аўтар: Anthony Di Salvo

Час: 7 хвілін

Краіна: ЗША

Год: 2011

 

ПАПЯЛУШКА З ЛЕВАЙ НАГІ

Лія – звычайная дзяўчына, як і ўсе астатнія, калі не лічыць пластыкавай нагі. Сёння яна ўстала “не з той нагі” і да гэтага часу не ведае, што надзець на вечарынку да Марыі... Як аказалася – гэта не адзіная перашкода, якая чакае яе сёння... Шлях да Прынца поўны перашкодаў.

Аўтар: Бенжамін Лехрэр

Краіна: Францыя

Год: 2009

 

Я КАЖУ (НА МОВЕ ЖЭСТАЎ), Я ЖЫВУ

Яша – малады студэнт з інваліднасцю, якога не вельмі і хвалюе яго інваліднасць. Ён непазбежна сутыкаецца са светам людзей, якія чуюць, для рэалізацыі ўласных амбіцыяў. І гэта спараджае ў ім бунтарства і няўпэўненасць.

Аўтар: Анжа Хідзінда

Час: 00:58:00

Краіна: Нідэрланды

Год: 2011

 

ЦЫРК МАТЫЛЬКОЎ

“Цырк матылькоў” – надзвычайны кароткаметражны фільм пра сілу волі і веры ў свае сілы!

У галоўнай ролі зняўся Нік Вуйчыч, чалавек, які нарадзіўся без рук і без ног. Пранізлівая гісторыя пра схаваны патэнцыял кожнага, пра тое, як не здаюцца і як раскрываюцца тыя, у каго хоць хто-небудзь верыць.

Нас заўсёды турбуе меркаванне навакольных, што б мы ні казалі. А калі з’яўляецца чалавек, які верыць у твае здольнасці, ты сам пачынаеш верыць у іх. Фільм вучыць не здавацца! Ісці наперад заўсёды і не слухаць тых, хто кажа, што ты нікчэмны, недасканалы і г. д.

Джошуа Вайгель – вялікі малайчына, што за 20 хвілін ён паказаў усім, што трэба змагацца і не здавацца! Як бы ні было цяжка! Усё атрымаецца! Вер у сябе!

Аўтар: Joshua Weigel

Час: 00:22:36

Год: 2009