Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Фотарэпартаж з прэс-канферэнцыі 28 чэрвеня

05/07/2011

28 чэрвеня 2011 года ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю асветніцкай праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».

У гэты дзень не было пампезных канферэнц-залаў, крутых лесвіц і высокіх бардзюраў. Цэнтральная алея Мінскага батанічнага саду, месца сустрэчы арганізатараў і гасцей Адкрыцця, увасабляла ў гэты дзень Прыроду, даступную ўсім і кожнаму, незалежна ад яго фізічных або разумовых асаблівасцяў. Чалавек і прырода... Што можа быць больш зразумела, проста, а значыць правільна.
Аранжарэя Батанічнага саду
 
Далучыцца да свята мог кожны наведвальнік Батанічнага саду. Бо даступнасць і інклюзіўнасць - адны з асноўных прынцыпаў працы Офіса. 
 
Уладзімір Патапенка, Таццяна Крышталь і Яўген Шаўко
 
Рэгістрацыя гасцей
 
Этна-квартэт «З філармоніі»
 
Сок і чарэшня 
 
Гэтыя прынцыпы сімвалізуе таксама лагатып Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Два квадрата, злучаныя адзін з адным, як пазлы адной агульнай карціны. Сіні і бірузовы, колеру неба і вады.
 
 
Больш за 50 чалавек сабраліся ў гэты дзень павіншаваць каманду Офіса: журналісты, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дыпламатычнага корпуса.
 
 
 
 
Вялікую цікавасць да мерапрыемства праявілі тэлевізійныя каналы.
 
Тамара Лісіцкая, вядучы, празаік
 
 
Арганізатары імпрэзы прапанавалі гасцям паспрабаваць, што значыць мець абмежаванні па зроку, слыху, рухомасці. Кожны мог правесці час прэс-канферэнцыі ў чорных акулярах, з навушнікамі або ў інваліднай калясцы. Спецыяльна для тых, хто вырашыў паспрабаваць, што такое страціць слых, працаваў сурдаперакладчык.
 
 
 
 
 
Прэс-канферэнцыя пачалася з паказу урыўкаў дакументальнага фільма «Асаблівыя людзі» (рэжысёр Сяргей Ісакаў).
Пасля гэтага перад гасцямі выступіў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.
 
Сяргей Драздоўскі
 
У гэты дзень не было старонніх. Людзі, якія так ці інакш уцягнутыя ў гэтую сферу жыцця, казалі пра тое, што можна зрабіць, каб пытанне інваліднасці перастала быць праблемай.
 
Алена Танкачова, праваабаронца
 
 
Уладзімір Патапенка, старшыня БелТІ
 
 
Аляксандр Каралевіч, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»
 
Марына Якубоўская, вядучы радыё «Рускае Радыё»
 
Іна Кулей, праваабаронца
 
Тамара Лісіцкая, вядучы, празаік
 
А тым, хто слухаў і пакуль толькі спрабаваў зразумець, што ж такое Правы чалавека з інваліднасцю, было пра што задумацца...
 
Эла Оліна, журналіст