Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Круглы стол “Ад лепшых практык па забеспячэнні незалежнага жыцця людзей з інваліднасцю да нацыянальнай праграмы”

26/11/2013

На круглым стале, які пройдзе заўтра ў Брэсце, будуць абмяркоўвацца патанні дэінстытуалізацыі і развіцця сацыяльных паслуг на мясцовым узроўні для павелічэння патэнцыялу людзей з інваліднасцю да незалежнага жыцця.

– У Беларусі вядомыя паспяховыя ініцыятывы па ўкараненні элементаў сацыяльнай арганізацыі на карысць дэінстытуалізацыі, – каментуе сітуацыю каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. – Гэта і суправаджальнае пражыванне, інстытут індывідуальнага памочніка, уладкаванне дамкоў незалежнага пражывання ва ўмовах інтэрнатаў, правядзенне адукацыйных праектаў. Аднак у цэлым гэтая дзейнасць пакуль не прывяла да з'яўлення агульнанацыянальнай праграмы. Разрозненыя намаганні многіх актывістаў не складаюцца ў агульны вынік.

Менавіта таму Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачаў кампанію "Уключэнне людзей з інваліднасцю ў мясцовую супольнасць". Спецыялісты прапаноўваюць распрацаваць дарожную карту, якая будзе ілюстраваць паслядоўнасць дзеянняў, якія могуць прывесці да станоўчых незваротных зменаў у гэтай сферы.

Мы лічым, што рэалізацыя такой дарожнай карты магчымая толькі намаганнямі ўсяго грамадства,адзначае спецыяліст. – І першае, што мы пачынаем рабіць – гэта прапануем адкрыты фармат абмеркавання зацікаўленымі ў дасягненні ў нашай краіне гарантаванай магчымасці выбіраць людзьмі з інваліднасцю незалежны лад жыцця, у звыклай абстаноўцы, без альтэрнатывы інтэрната.

Круглы стол "Ад лепшых практык па забеспячэнні незалежнага жыцця людзей з інваліднасцю да нацыянальнай праграмы" пройдзе 27 лістапада 2013 года ў Брэсце, пачатак а 10.30.

Адрас правядзення: г. Брэст, вул. Чкалава 7, канферэнц-зала гатэля "Эрмітаж".