Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Круглы стол "Даступнасць паслуг страхавання для людзей з інваліднасцю"

25/01/2012
24 студзеня 2012 года ў Мінску прайшоў круглы стол на тэму "Даступнасць паслуг страхавання для людзей з інваліднасцю". Мерапрыемства было ініцыявана і арганізавана сумесна Офісам па правах людзей з інваліднасцю і Міжнародным сацыяльна-эканамічным фондам "Ідэя". Тэмай абмеркавання стала даступнасць для людзей з інваліднасцю такіх паслуг страхавання, як страхаванне ад няшчасных выпадкаў і страхаванне пры выездзе за мяжу - менавіта гэтыя віды страхавання на сёння не прадастаўляюцца людзям з інваліднасцю 1 і 2 групаў большасцю беларускіх страхавых кампаніяў.
 
Галоўнымі спікерамі круглага стала сталі прадстаўнікі Офіса па правах людзей з інваліднасцю і фонду"Ідэя", прадстаўнікі страхавых кампаніяў, прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
 
З поўнай справаздачай аб мерапрыемстве Вы можаце азнаёміцца ​​тут (прымацаваны прэс-рэліз): http://disright.org/files/file_name473.-24.01.2012.doc