З 1 красавіка па 30 красавіка 2013 г. у ППУ "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" паступіла 29 зваротаў грамадзян, з якіх 20 зваротаў былі прынятыя да дэталёвага разгляду юрыстам Офіса па правах людзей з інваліднасцю.
Звярнуліся грамадзяне:
- Жанчыны - 12;
- Мужчыны - 8.
З іх:
- З 1 групай інваліднасці - 3;
- З 2 групай інваліднасці - 6;
- З 3 групай інваліднасці - 5;
- Без групы - 2.
Дзеці:
- З 3 ступенню страты здароўя - 1;
- З 4 ступенню страты здароўя - 3.
Звароты, якія знаходзяцца на разглядзе - 6.
Рэгіянальнае размеркаванне зваротаў:
- Звароты з Мінску - 9.
- Звароты з рэгіёнаў - 11.
У справаздачным перыядзе разгледжана:
1. Звароты, якія тычацца працы і занятасці (уключаючы свабодны аплачваецца дзень, скарочаную працягласць працоўнага часу) - 6.
2. Звароты, якія тычацца дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны (уключаючы асноўныя правы і льготы, дапамога па догляду за інвалідам 1 групы) - 4.
3. Звароты, якія тычацца здароўя (уключаючы агляд МРЭК) - 4.
4. Звароты, якія тычацца даступнасці (пытанні льготнай прыватызацыі, безбар'ернага асяроддзя) - 5.
5. Звароты, якія тычацца абілітацыі і рэабілітацыі - 1.
Найбольшая колькасць зваротаў за справаздачны перыяд была звязаная з пытаннямі працы і занятасці, а таксама з пытаннямі даступнасці.
Прыкладам звароту, што датычыцца працы і занятасці, з'яўляецца пытанне грамадзяніна В. аб пераважным праве на пакiданне на працы пры скарачэнні колькасці або штату работнікаў.
У адпаведнасці з артыкулам 45 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь № 296-З, інваліды пры роўнай прадукцыйнасці працы і кваліфікацыі маюць пераважнае права на пакiданне на працы.
Інваліды, якія працуюць у арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, а таксама ў цэхах і на ўчастках, якія прымяняюць працу інвалідаў, у іншых арганізацыях, маюць пераважнае права на захаванне працы незалежна ад прадукцыйнасці працы і кваліфікацыі.
Маніторынг падрыхтаваны Офісам па правах людзей з інваліднасцю.