За перыяд з 3 па 28 чэрвеня 2013 года ў ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” паступіла 47 зваротаў грамадзян, з якіх 43 звароты былі прынятыя да дэталёвага разгляду юрыстам Офіса па правах людзей з інваліднасцю.
Звярнуліся грамадзяне (у лічбах):
Жанчыны - 29
Мужчыны - 14
З 1 групай інваліднасці - 14
З 2 групай інваліднасці - 17
З 3 групай інваліднасці - 9
Дзеці:
З 3 ступенню страты здароўя - 1
З 4 ступенню страты здароўя - 2
Звароты, якія знаходзяцца на разглядзе: 9
Звароты з г. Мінска: 26
Звароты з рэгіёнаў: 17
У справаздачным перыядзе разгледжана:
1.Звароты, якія тычацца працы і занятасці: 2
2. Звароты, якія тычацца дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны (уключаючы асноўныя правы і льготы, дапамогі, пенсіі, адрасную сацыяльную дапамогу): 13
3. Звароты, якія тычацца здароўя (уключаючы забеспячэнне інсулінам, аздараўленне): 5
4. Звароты, якія тычацца даступнасці (пытанні льготнай прыватызацыі, сацыяльнага жылля, безбар’ернае асяроддзе): 16
5. Звароты, якія тычацца абілітацыі і рэабілітацыі: 2
6. Звароты, якія тычацца самастойнага ладу жыцця і ўцягнутасці ў мясцовую супольнасць: 2
7. Звароты, якія тычацца доступу да правасуддзя (уключаючы пытанне дзеяздольнасці): 3
Усяго зроблена запытаў, лістоў і зваротаў - 7
Найбольшая колькасць зваротаў за справаздачны перыяд утрымлівала пытанні дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны і даступнасці.
У якасці прыкладу звароту, які тычыцца даступнасці, можна прывесці зварот грамадзяніна В. з пытаннем аб тэрміне “безбар’ернае асяроддзе”.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года N 300-З “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” фізічна аслабленым асобам пры ажыццяўленні архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці павінна стварацца безбар’ернае асяроддзе.
Пад “безбар’ерным асяроддзем” маюцца на ўвазе ўмовы, якія забяспечваюць магчымасць бесперашкоднага перамяшчэння (у тым ліку пешшу, на калясках, асабістым і грамадскім транспартам), доступу ў будынкі і збудаванні, уключаючы жылыя дамы і кватэры, перамяшчэння і дзейнасці ўнутры гэтых аб’ектаў, а таксама ў месцах адпачынку і турызму, іншых аб’ектах рэкрэацыйнага і аздараўленчага прызначэння (артыкул 10 вышэйназванага Закона).
Пытанні стварэння безбар’ернага асяроддзя рэгулююцца шэрагам нарматыўных актаў, у тым ліку законам Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 1991 г. N 1224-XII “Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь” (раздзел 6).
Цікавым быў зварот грамадзянкі С., які тычыцца дастатковага жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароны. Гэтая грамадзянка звярнулася ў Офіс з пытаннем: ці магчыма здаваць (напрыклад, на 1 год ці на некалькі месяцаў) атрыманае жылое памяшканне сацыяльнага карыстання?
У адпаведнасці з жыллёвым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь жылым памяшканнем сацыяльнага карыстання прызнаецца жылое памяшканне тыпавых спажывецкіх якасцяў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якое прадстаўляецца грамадзянам на ўмовах дамовы найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.
Падставай для прадастаўлення права валодання і карыстання жылым памяшканнем сацыяльнага карыстання з’яўляецца дамова найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. Дамова найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду заключаецца з грамадзянінам, які мае права на атрыманне такога жылога памяшкання, на падставе рашэння адпаведнага органа аб прадастаўленні гэтаму грамадзяніну жылога памяшкання сацыяльнага карыстання.
Жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання не падлягаюць (артыкул 110 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 28 жніўня 2012 г. N 428-З):
• прыватызацыі,
• абмену,
• падзелу,
• прадастаўленню па дамове паднайму.
У дамове найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду паказваецца на гэта.
Заселеныя жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання не падлягаюць выключэнню са складу жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.