Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Новы праект "Фота тыдня" на сайце www.disright.org

10/02/2012

Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадстаўляе новы праект "Фота тыдня" на сайце www.disright.org. Праект рэалізоўваецца ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць". Галоўная мэта праекта - з дапамогай фотаздымкаў візуалізаваць найбольш важныя і значныя аспекты тэмы даступнасці, правоў людзей з інваліднасцю, Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН).   

Распавядаючы аб праекце "Фота тыдня", каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі адзначыў: "Мастацтва фатаграфіі - мова, зразумелая кожнаму. Мы ўпэўненыя, што з яе дапамогай данясем да грамадства рэальную інфармацыю аб сітуацыі з даступнасцю асяроддзя для людзей з інваліднасцю ў краіне, пакажам аб‘ектыўную інфармацыю па гэтай тэме. Але важна, што гэта будзе зроблена не ў дакладах і табліцах, чытаць і слухаць якія не заўсёды ёсць час і цікавасць. У нашай жа фотагалерэі ўсё прадстаўлена яркімі вобразамі, прасякнуцца якімі зможа кожны. У нашых першых фота мы будзем раскрываць аспекты статыстыкі ў сферы інваліднасці ў Беларусі. Мы хочам, каб грамадскасць разумела, што людзі з інваліднасцю - гэта не проста нехта і недзе ... Гэта кожны дваццаты з нас, гэта ваш сусед або калега па працы. Таксама асноўная роля ў нашым праекце адводзіцца паняццю даступнасці і пазбаўлення ад бар‘ераў: архітэктурных, ментальных, эканамічных, прававых. Напрыклад, бардзюр вышынёй нават 1 см абмяжоўвае чалавека з абмежаванай мабільнасцю ў рэалізацыі яго правах як чалавека і грамадзяніна гэтак жа, як калі б у жыцці чалавека без інваліднасці ўсюды з‘явіліся 3-х метровыя платы. Паказаць гэта з дапамогай яркіх вобразаў - нашмат больш  эфектыўна і запамінальна, чым распавядаць і тлумачыць гэта словамі".

Штотыдзень на галоўнай старонцы сайта Офіса па правах людзей з інваліднасцю (www.disright.org) будзе апублікавана новае фота праекта "Фота тыдня". Аўтар першых фотапрацаў - малады беларускі фотамастак Паліна Хомякина. Для яе гэта быў першы вопыт у сферы сацыяльных праблемаў. 

Нагадваем, што Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць інфармацыйную кампанію "Даступнасць". Слоган інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць": Кожнае грамадства моцнае настолькі, наколькі моцныя ўсе яго члены. Зараз праходзіць рэгіянальны этап кампаніі. Бліжэйшыя сустрэчы пройдуць у Магілёве (15 лютага) і Гомелі (16 лютага). Усе пытанні можна задаць спэцыялісту па камунікацыях Таісіі Пастуховай праз тэлефон +375 25 9090602 або па e-mail: pr@disright.prg. Падрабязнасці на сайце www.disright.org