Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Офіс па правах людзей з інваліднасцю аб’яўляе фотаконкурс «Фота тыдня»

04/04/2012

У лютым 2012 года на сайце Офіса па правах людзей зінваліднасцю www.disright.org з’явілася новая рубрыка «Фота тыдня». Першыя фотаздымкі з дапамогай зразумелых усім візуальных вобразаў распавялі нам, якая ў Беларусі сітуацыя з даступнасцю і бар’ерамі ў сферы інваліднасці. Мы даведаліся пра некаторыя важныя лічбы і статыстычныя звесткі. Гэта быў першы азнаямленчы этап праекта «Фота тыдня». З 1 красавіка Офіс па правах людзей з інваліднасцю аб’яўляе фотаконкурс «Фота тыдня» для ўсіх, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў гэтым сацыяльным праекце. Дасланыя працы будзе ацэньваць кампетэнтнае журы: фатографы, спецыялісты ў галіне рэкламы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў. Лепшыя фота будуць публікавацца штотыдзень на сайце Офіса па правах людзей з інваліднасцю www.disright.org.

Арганізатары конкурсу просяць усіх уважліва азнаёміцца ​​з Правіламі ўдзелу.

Нагадваем, што праект праводзіцца ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць». Слоган інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць»: Кожнае грамадства моцнае настолькі, наколькі моцныя ўсе яго члены.

Анкета ўдзельніка конкурса: http://disright.org/files/file_name673.anketa.doc

Правілы правядзення конкурса: http://disright.org/files/file_name689..doc