Офіс па правах людзей з інваліднасцю прыме ўдзел у 3-м міжнародным злёце маладых інвалідаў, які пройдзе ў Беларусі ў перыяд з 21 па 29 жніўня. У рамках лёту спецыялісты Офіса правядуць прэзентацыю «Правы людзей з інваліднасцю ў сістэме правоў чалавека».
Расказвае Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю: «Мы разумеем, наколькі важна, каб маладыя актывісты, якія збяруцца на злёце, будавалі сваю далейшую працу, грунтуючыся на прынцыпах захавання і заахвочвання правоў людзей з інваліднасцю. Супрацоўнікі Офіса праводзяць асветніцкую дзейнасць у гэтай галіне. І мы гатовыя супрацоўнічаць з усімі арганізацыямі, зацікаўленымі ў развіцці гэтай тэмы ў нашай краіне і прыхільнікамі ідэі адстойвання правоў людзей з інваліднасцю».
Пададатковую інфармацыю, а таксама для заяўкі на арганізацыю семінара па правах людзей з інваліднасцю звяртайцеся да спецыяліста па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю Таісіі Пастуховай (pr@disright.org).