Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Офіс па правах людзей з інваліднасцю на форуме "Партнёрства без абмежаванняў"

21/09/2012
Офіс па правах людзей з інваліднасцю прыняў удзел у форуме "Партнёрства без абмежаванняў", арганізаваным Прадстаўніцтвам Міжнароднага дзіцячага фонду ў Беларусі. Форум праходзіў 14-16 верасня 2012 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB).
 
 
Мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары, - развіццё і ўмацаванне партнёрства арганізацыяў, якія працуюць для людзей з інваліднасцю, абмен досведам у галіне прасоўвання інтарэсаў людзей з інваліднасцю, планаванне сумесных адвакатыўных дзеянняў, - была цалкам выкананая.
 
На форум прыехалі ўдзельнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі: прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацыяў, эксперты, бацькі дзяцей з інваліднасцю. Усе прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні такіх важных і актуальных тэм, як правы чалавека, Канвенцыя аб правах інвалідаў, даступнасць, роўнае працаўладкаванне, інклюзія ... Людзі, якія кожны дзень сутыкаюцца з гэтым, казалі пра тое, як такія пытанні вырашаюцца ў іх арганізацыях, школах, працоўных калектывах.
 
 
Эксперты Офіса падрыхтавалі і правялі для гасцей форуму некалькі мерапрыемстваў: Круглы стол "Даступнасць. Што мы разумеем пад даступнасцю і як яе наблізіць" (эксперт Галіна Крот), ворк-шоп "Гвалт і інваліднасць" (эксперт Таццяна Анушкевіч), круглы стол "Канвенцыя аб правах інвалідаў: дапаможнік для выкарыстання" (эксперт Сяргей Драздоўскі).